Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Прэс-канферэнцыя "Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця"

23 красавіка 2026 года ў РУП «Дом прэсы» адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная актуальным пытанням радыяцыйнай абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь і 40-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У працы прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел:
- Алег Васільевіч Дзюбайла - начальнік службы радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета;
- прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага і Гомельскага абласных выканаўчых камітэтаў, ДПНДУ «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік».

Алег Дзюбайла прадставіў актуальную інфармацыю аб бягучай радыяцыйнай абстаноўцы ў краіне. Ён адзначыў, што аварыя на Чарнобыльскай АЭС стала падзеяй глабальнага маштабу, якая аказала значны ўплыў на развіццё радыяцыйнай бяспекі ва ўсім свеце.

За апошнія гады праведзены маштабныя даследаванні:
- абследавана 100 населеных пунктаў і 32 аб'екты;
- адабрана і прааналізавана больш за 1000 пробаў глебы;
- вызначана ўтрыманне асноўных радыенуклідаў: цэзія-137, стронцыя-90, плутонію.

Радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы паступова паляпшаецца дзякуючы натуральнаму радыеактыўнаму распаду.

З актуальным пералікам населеных пунктаў і аб'ектаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання, можна азнаёміцца на сайце rad.org.by.

Работы па падтрыманні радыяцыйнай бяспекі насельніцтва будуць заставацца актуальнымі яшчэ не адно дзесяцігоддзе, што падкрэслівае важнасць бесперапыннага маніторынгу і кантролю радыяцыйнай абстаноўкі.

 

Відэазапіс прэс-канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/news-by/view/pres-kanferentsyja-charnobyl-ad-adradzhennja-da-ustojlivaga-razvitstsja-12542-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026