Рэкамендацыі насельніцтву аб правілах паводзін у спякоту
- днём зачыняць вокны аканіцамі і шторамі, і адкрываць іх толькі на ноч. Па магчымасці, у гадзіны найбольшага павышэння тэмпературы, неабходна заставацца дома і карыстацца кандыцыянерам;
- штодня выпіваць 1,5-2 літра вады, пазбягаць ужывання алкаголю, а таксама напояў, якія змяшчаюць кафеін і вялікую колькасць цукру;
- насіць галаўны ўбор і вопратку светлых тонаў, абмежаваць знаходжанне на сонцы;
- штодзённы рацыён харчавання змяніць на летнія салаты, мінеральную воду, сокі і халодныя супы.
Кіроўцам не рэкамендуецца садзіцца за руль у сонцапёк, калі аўтамабіль не абсталяваны кандыцыянерам.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова