Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Ужо ў гэтыя выхадныя ва ўсіх кутках нашай краіны пройдзе рэспубліканскі суботнік. Беларусы дружна зоймуцца добраўпарадкаваннем і прывядзеннем у парадак рабочых месцаў, аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Рэспубліканскі суботнік - штогадовае мерапрыемства, у якім традыцыйна прымаюць удзел калектывы ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый краіны, каб навесці парадак на працоўных месцах, азеляніць тэрыторыю, добраўпарадкаваць розныя гісторыка-культурныя аб'екты.
Рэспубліканскі суботнік - гэта добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае пакаленні. Штогод яго ўдзельнікамі ў Беларусі становіцца больш за 2 млн грамадзян. Пры гэтым галоўны прынцып удзелу ў гэтым мерапрыемстве – добраахвотнасць.

Паводле інфармацыі прэс-службы Урада грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, пойдуць:
35% – Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу "Дзецям-ахвярам вайны" ў н.п.Красны Бераг Жлобінскага раёна;
35% – Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці;
30% - на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.

Белгідрамет традыцыйна прыме актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку, у тым ліку ў рамках экалагічнай акцыі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні "Разам для зялёнай Беларусі!", прымеркаванай да Года якасці.
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/news-by/view/respublikanski-subotnik-projdze-u-belarusi-20-krasavika-8180-2024
© Белгiдрaмет, 2016-2024