Сёння, 5 сакавіка 2026 года, у Белгідрамеце прайшла сустрэча з прадстаўнікамі дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі «Белэнерга» і адкрытага акцыянернага таварыства «Пеленг». Сустрэча прайшла пад кіраўніцтвам начальніка Белгідрамета Сяргея Хільмана.

Асноўнай тэмай абмеркавання стала магчымасць прадастаўлення Белгідраметам гідраметэаралагічнай інфармацыі ДВА "Белэнерга" для стварэння сістэмы прэдыктыўнага прагназавання пашкоджанняў энергааб'ектаў з-за стыхійных з'яў на аснове інтэграцыі геаінфармацыйных сістэм і метэаралагічных сэрвісаў.
Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і намецілі шляхі яго рэалізацыі.
Сустрэча прайшла ў канструктыўным ключы, што стварае трывалую аснову для далейшага плённага ўзаемадзеяння арганізацый.
© Белгiдрaмет, 2016-2026