На календары вясна, і кожны дзень сонца падымаецца ўсё вышэй над гарызонтам і грэе ўсё цяплей. Так, днём 1 сакавіка, у выніку паступлення цёплых паветраных мас і інтэнсіўнага прагрэву, слупкі тэрмометраў да сярэдзіны дня па краіне падняліся да +6...+13°C. Як вынік, першы вясновы дзень адзначыўся шматлікімі сутачнымі рэкордамі тэмпературы паветра, якія былі пабіты на ўсіх пунктах назіранняў па Віцебскай вобласці, а таксама па асобных пунктах Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Максімум тэмпературы за суткі быў адзначаны на аўтаматычнай метэаралагічнай станцыі Маларыта і метэаралагічнай станцыі Бярэзінскі запаведнік і склаў +13,3°C.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026