Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

У Белгідрамеце прайшоў справаздачна-выбарны сход першаснай арганізацыі РГА "Белая Русь"

3 красавіка 2026 года адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай арганізацыі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя РГА "Белая Русь". 

На сходзе былі разгледжаны ключавыя пытанні дзейнасці арганізацыі. З дакладам аб выніках работы за 2025 год выступіў Уладзімір Касьяненка, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва ўпраўлення ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва. Праца арганізацыі за мінулы перыяд была прызнана здавальняючай.

У ходзе сходу быЎ абраны кіруючы склад арганізацыі на новы тэрмін:
Старшынёй першаснай арганізацыі прызначаны Уладзімір Касьяненка.
Намеснікам старшыні пераабраны Алег Дзюбайла, начальнік службы радыяцыйнага маніторынгу.
Сакратаром арганізацыі стала Дар'я Вялічка, вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы ўпраўлення ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва.
Усе рашэнні былі прыняты аднагалосна, што сведчыць аб высокім узроўні кансалідацыі членаў арганізацыі і іх падтрымцы абранага курсу развіцця.
Сход прайшоў у канструктыўнай атмасферы, усе пастаўленыя пытанні былі паспяхова вырашаны. Абраны кіруючы склад гатовы працягнуць працу па развіцці арганізацыі і ўмацаванні яе пазіцый у структуры РГА "Белая Русь".

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/news-by/view/u-belgidrametse-prajshli-vybary-kiraunitstva-pershasnaj-arganizatsyi-rga-belaja-rus-12308-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026