Віншаванне начальніка Белгідрамета з Новым годам і Нараджэннем Хрыстова
Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Ад імя калектыву Белгідрамета і мяне асабіста прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячымі святамі - Новым годам і Нараджэннем Хрыстова!
Навагодняя пара - гэта не толькі час прыемных чаканняў, сюрпрызаў і незабыўных падарункаў, але і нагода задумацца аб мінулым, сучаснасці і будучым. Хай у новым годзе ва ўсіх пачынаннях вам спадарожнічае поспех, а станоўчыя вынікі прымнажаюцца і ацэньваюцца па вартасці.
Міру, дабра, росквіту, моцнага здароўя вам і вашым блізкім, святочнага настрою і, вядома ж, добрага надвор'я!
З найлепшымі пажаданнямі,
начальнік Белгідрамета Уладзімір Бабок