Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца стабільнай, без змен.
Па стане на 19 чэрвеня 2025 года ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Брэсце, Гродна i Мінску складаюць 0,10 мкЗв/г, у Віцебску, Гомелі, Магілёве – 0,11 мкЗв/г,и што адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням.
Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,49 мкЗв/г, Слаўгарад – 0,17 мкЗв/г.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова