Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра з 12 па 18 снежня 2024 года
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 12 па 18 снежня 2024 года.
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная, д.12 13 снежня 2024 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,28 ГДК (пераважаў паўночна-заходні вецер хуткасцю 3 м/с, парывы да 16 м/с, назіраліся ападкі ў выглядзе снегу, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -7,2°С да -0,7°С, адносная вільготнасць – ад 61% да 76%).
У сувязі з правядзеннем заводам-вытворцам паверкі і тэхабслугоўвання газааналізатараў з наборам сэнсарных прылад перавышэнні ў гг.Бяроза, Добруш, Смаргонь і Маладзечна не будуць улічвацца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова