Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 19 па 26 чэрвеня 2025 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 19 па 26 чэрвеня 2025 года радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без змен.
Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебску і Гродне складаюць 0,10 мкЗв/г, Гомелі – 0,11 мкЗв/г, у Магілёве – 0,12 мкЗв/г, што адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням.
Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,48 мкЗв/г, Слаўгарад – 0,18 мкЗв/г.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/news-on-main-by/view/infarmatsyja-pra-peravyshenni-narmatyvau-jakastsi-atmasfernaga-pavetra-z-19-pa-26-chervenja-2025-goda-10117-2025
© Белгiдрaмет, 2016-2024