Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

КІРАЎНІЦТВА

 
 
Начальнік Белгідрамета
Хільман 
Сяргей Анатольевіч
тэл.: 373-22-31
 
Сяргей Анатольевіч Хільман нарадзіўся ў 1964 годзе ў в.Грэбень Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
У 1993 годзе скончыў Беларускі Інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, у 1999 годзе скончыў на выдатна Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».
Працоўную дзейнасць пачаў у 1984 годзе на Гомельскім ліцейным заводзе «Цэнтраліт». 
З 1984 па 1986 гадах праходзіў службу ў шэрагах Савецкай арміі. 
З 1986 па 1999 год ажыццяўляў працоўную дзейнасць у арганізацыях і ўстановах, уключаючы Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт», вытворчае аб'яднанне «Гомсельмаш», саўгас-аграфірму «Азёрны» Мінскага раёна, Сёмкаўскую сярэднюю школу Мінскага раёна, Цэнтральны камітэт Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.
З 1999 па 2009 гады займаў розныя пасады ў сістэме арганізацыйна-кадравай работы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
З сакавіка па снежань 2009 года працаваў галоўным дарадцам упраўлення рэгіянальнай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 2009 па 2013 гады займаў пасады начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, затым начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
З 2013 па 2014 гады ўзначальваў галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
З 2014 па 2016 гады займаў пасаду намесніка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
З 2016 па 2020 гады знаходзіўся на пасадзе дырэктара камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскрэклама».
З 2020 па 2025 гады займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска.
Загадам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2025 г. № 78-да прызначаны начальнікам дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя».
 
Першы намеснік начальніка Белгідрамета
ЧАТЫРКА
Таццяна Іванаўна
тэл.: 377-04-79
 
 
Намеснік начальніка Белгідрамета
ТРУСАЎ
Аляксандр Уладзіміравіч 
тэл.: 272-23-13
 

Аляксандр Уладзіміравіч Трусаў нарадзіўся ў 1972 годзе ў г.Барысаў Мінскай вобласці.

У 1993 годзе з адзнакай скончыў Кастрамское вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча хімічнай абароны па спецыяльнасці «Камандная тактычная хімічных войскаў», у 2004 годзе – на выдатна скончыў установу адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

У перыяд з 1989 па 2022 гады служыў і працаваў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах сярэдняга і старэйшага начальніцкага складу.

З чэрвеня 2022 года працаваў на пасадзе начальніка службы радыяцыйнага маніторынгу дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (Белгідрамет).

Загадам дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» ад 16.12.2022 №663-К прызначаны на пасаду намесніка начальніка Белгідрамета.

 
Намеснік начальніка Белгідрамета
ГЛАДУН
Кацярына Мікалаеўна
тэл.: 373-03-28
 

Гладун Кацярына Мікалаеўна нарадзілася ў 1987 годзе ў в.Козенкі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

У 2011 годзе скончыла ўстанову адукацыі «Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва» па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», у 2015 годзе – федэральную дзяржаўную бюджэтную адукацыйную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя М.Э.Баўмана» па спецыяльнасці «Стандартызацыя і метралогія», у 2017 годзе – аўтаномную некамерцыйную арганізацыю дадатковай прафесійнай адукацыі «Інстытут развіцця кадраў» па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

Працоўную дзейнасць пачала ў 2009 годзе на ўнітарным прадпрыемстве «Жжыллёва-эксплуатацыйны ўчастак №95 ЖРЭА Завадскога раёна г.Мінска», прайшла шлях ад майстра да галоўнага інжынера.

З 2016 па 2022 гады працавала ў розных пасадах у арганізацыях Заводскага раёна г.Мінска.

Загадам дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» ад 05.08.2024 №263-К прызначана на пасаду намесніка начальніка Белгідрамета.

 
 
Галоўны інжынер Белгідрамета
МАЕЎСКІ
Яўген Валер'евіч
тэл.: 238-20-21
Яўген Валерыевіч Маеўскі нарадзіўся ў 1978 годзе ў г.Бабруйску Магілёўскай вобласці.
У 2000 годзе скончыў установу адукацыі «Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва» па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», у 2011 годзе – установу адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання», Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па спецыяльнасці «Тэхналогія хімічных валокнаў», у 2014 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці». 
Працоўную дзейнасць пачаў у ДУПТП «Спектр» РУВП «Бабруйскаграмаш».
У перыяд з 2007 па 2020 гады працаваў інжынерам, вядучым інжынерам, намеснікам галоўнага інжынера завода КГШ ААТ «Белшына». Да красавіка 2025 года працаваў у АТ «Будтранснафтагаз» г.Мінск. 
Загадам дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя»  ад 8 красавіка 2025 г. № 146-К прызначаны на пасаду галоўнага інжынера Белгідрамета.
 
 
 
 
 
 
 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.belgidromet.by/by/ruk-by/

© Белгiдрaмет, 2016-2025