26.03.2026 работнікі метэаралагічнай станцыі Высокае сумесна з ДУ дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Высокаўская дзіцячая школа мастацтваў" згодна з Распараджэннем Высокаўскага гарадскога выканаўчага камітэта правялі суботнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. У ходзе акцыі былі задзейнічаны тэрыторыі Палацава-паркавага ансамбля Сапегаў-Патоцкіх, а таксама тэрыторыя МС "Высокае".
Урадам Рэспублікі Беларусь 31 сакавіка прынята пастанова № 150 "Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2026 годзе". Згодна з дакументам, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці 18 красавіка 2026 г. рэспубліканскі суботнік.


