Набліжаецца святочная дата, але што ж падарыць?
Можам прапанаваць вам арыгінальны падарунак – Пашпарт Надвор'я!
Філіял «Гроднааблгідрамет» прапануе паслугу па вырабе падарунка, які запомніцца, для Вашых родных і блізкіх, супрацоўнікаў і калег – ПАШПАРТ НАДВОР'Я.
Нагодай для вырабу такога віду друкаванай прадукцыі могуць быць самыя розныя падзеі ў жыцці чалавека, калектыву або арганізацыі: – дзень нараджэння, юбілей, гадавіна вяселля
– заканчэнне навучальнай установы, пачатак працоўнай дзейнасці,
– выхад на пенсію,
– дата заснавання арганізацыі і любая іншая значная падзея.
Пашпарт Надвор'я – ярка аформлены дакумент, у тым ліку па Вашым індывідуальным праекце, акрамя слоў віншаванняў і добрых пажаданняў, змяшчае дакладную інфармацыю пра пагодныя ўмовы (з выкарыстаннем шматгадовых даных), кліматычныя характарыстыкі ў любой кропцы Беларусі, якія назіраліся ў знамянальны дзень Вашага жыцця.
Для заказу пашпарта надвор'я неабходна:
1. Запоўніць заяўку на пашпарт надвор'я;
2. Заключыць тыпавы дагавор;
3. Здзейсніць аплату;
4. Узгадніць дызайн заказу;
5. Атрымаць гатовы заказ;
6. Падпісаць акт выкананых паслуг.
Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце філіяла:
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 (0152) 68-69-11
Электронны адрас: information@grod.pogoda.by
Інфармацыя прадастаўлена Філіялам «Гроднааблгідрамет»