У мінулы перыяд (05-10 верасня) на рэках вобласці адзначаўся ў асноўным рост узроўняў вады з сутачным ходам 1-7 см і роўны іх ход. Па стане на 11 верасня на рэках назіраюцца ваганні ўзроўняў вады 1-9 гл за суткі і роўны іх ход. На Дняпры ў г. Магілёў, Сожы ў г. Крычаў і г. Слаўгарад, Бярэзіне ў г. Бабруйск захоўваюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту. Тэмпература вады ў рэках знаходзіцца ў межах ад 11,0⁰С да 18,0⁰С, на Чыгірынскім вадасховішчы 17,0⁰С. У найбліжэйшыя дні ва ўзроўненым і тэрмічным рэжымах рэк істотных змен не чакаецца.