У мінулы перыяд (з 24 па 29 кастрычніка) на рэках вобласці назіраўся ў асноўным спад узроўняў вады з сутачным ходам да 8 см і роўны іх ход. Па стане на 30 кастрычніка на рэках адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады 1-3 см за суткі і роўны іх ход. На Дняпры ў г. Магілёў, Сожы ў г. Крычаў і г. Слаўгарад, Бярэзіне ў г. Бабруйск захоўваюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту. Тэмпература вады ў рэках знаходзіцца ў межах ад 5,7⁰С да 8,9⁰С, на Чыгірынскім вадасховішчы 10,0⁰С. У найбліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады будзе паніжацца.