На тэрыторыі Магілёўскай вобласці з 16 па 18 чэрвеня пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму.
Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у Камітэце дзяржаўнай бяспекі.
У мерапрыемствах прымуць удзел падраздзяленні Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Следчага камітэта,
Камітэта дзяржаўнай бяспекі і іншых дзяржаўных органаў.
Сцэнарыем вучэнняў прадугледжана задзейнічанне ваеннай і іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення вучэнняў.