У гэтым годзе тэма асабліва актуальная:
"Спрыяльнае псіхасацыяльнае працоўнае асяроддзе-шлях да росквіту работнікаў і моцнай арганізацыі».
З дакладам выступіла інжынер-радыёметрыст 1 катэгорыі аддзела радыяцыйнага маніторынгу (спецыяліст па ахове працы) Наталля Альховік. У сваім выступе яна падкрэсліла важнасць не толькі фізічнай бяспекі, але і псіхалагічнага камфорту на працоўным месцы.
Удзельнікам таксама быў прадэманстраваны тэматычны відэаролік, які дапамог яшчэ глыбей раскрыць тэму і зірнуць на яе з практычнага боку
Сустрэча прайшла ў цёплай, добразычлівай атмасферы, з жывым абмеркаваннем і абменам думкамі. Бо камфортная працоўнае асяроддзе-гэта аснова не толькі здароўя супрацоўнікаў, але і паспяховай працы ўсёй арганізацыі.
