Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра жніўня за перыяд 1991-2023 гг. ад кліматычнай нормы (+18,0°С)
Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў асноўным у межах ад 2,0 да 3,0°С. Найменшыя станоўчыя анамаліі адзначаны па крайняй поўначы краіны і склалі 2,0°С і менш.
У абласным разрэзе найбольшыя значэнні станоўчых адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Гомельскай вобласці (у сярэднім па вобласці +2,8°С), у Брэсцкай вобласці адхіленні былі найменшымі (+2,5°С).
Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра жніўня
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі
Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох дэкад была вышэйшай за норму. Вельмі гарачымі выдаліся другая і трэцяя дэкады з станоўчай анамаліяй 3,6 і 3,7°С адпаведна.
Сярэдняя тэмпература паветра і Кліматычная норма
па дэкадах жніўня 2023 г. па тэрыторыі Беларусі
Тэмпература паветра днём на працягу месяца ў асноўным складала + 20 +29°C, а ў самыя цёплыя суткі падымалася да + 30°C і больш. Максімальнага значэння (+34,5°C) тэмпература паветра дасягнула 6 жніўня на станцыі Лельчыцы.
Тэмпература паветра ўначы ў асноўным знаходзілася ў межах + 10 +20°C, а ў самыя халодныя ночы ў канцы першай дэкады месцамі апускалася да +7 +9°C. У асобныя суткі на многіх станцыях былі зарэгістраваныя трапічныя ночы (мінімальная тэмпература паветра за ноч складала + 20°C і больш). Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Бярэзінскі запаведнік 9 жніўня і склала + 5,9°С.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 81,5 мм ападкаў, што склала 128% кліматычнай нормы. Па ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем асобных пунктаў назірання, адзначаўся лішак ападкаў: выпала ад 100 да 200% нормы.
Адхіленне ( % ) месячнай сумы ападкаў за жнівень
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі
Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Віцебскай вобласці – у сярэднім па вобласці 113,7 мм або 159% нормы. Менш за ўсё – на тэрыторыі Магілёўскай вобласці-63,9 мм або 104% нормы.
Колькасць ападкаў за жнівень 2023 г. і Кліматычная норма па абласцях і па тэрыторыі Беларусі
На працягу першай і трэцяй дэкадах адзначаўся лішак ападкаў: выпала 44,4 і 25 мм ападкаў або 208 і 108% дэкаднай нормы адпаведна. У другой дэкадзе адзначаўся недабор ападкаў выпала 12,1 мм або 63% нормы.
Колькасць ападкаў і кліматычная норма
па дэкадах жніўня 2023 г. па тэрыторыі Беларусі
Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджоў. Паўсюдна назіраліся навальніцы, у асобных раёнах – град, дыяметрам да 18 мм (Магілёў), у начныя і ранішнія гадзіны – туманы. Адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш, месцамі дасягнула крытэра небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явы (25 м/с і больш). Максімальная хуткасць ветру зарэгістраваная 20 жніўня на станцыі Драгічын (27 м/с) і 7 жніўня на АМСГ Орша (36 м/с).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова