Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Афганскае рэха ў Белгідрамеце: памяць і ўрокі

10 лютага 2026 года ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» адбыўся круглы стол «Афганістан у лёсах нашых землякоў».

Сваімі ўспамінамі з моладдзю Белгідрамета падзяліўся непасрэдны ўдзельнік баявых дзеянняў у Афганістане, супрацоўнік Белгідрамета Навічкоў Эдуард Мікалаевіч.

37 гадоў таму, 15 лютага 1989 года, з Афганістана выводзілася адна з самых баяздольных армій свету, якая прайшла амаль дзесяць гадоў баёў з добра навучанымі маджахедамі і наймітамі з больш чым трыццаці краін. Гэты дзень стаў Днём воінаў-інтэрнацыяналістаў — усіх, хто прымаў удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыях іншых дзяржаў. Гэтая дата пачатку вываду савецкіх войскаў з Афганістана дорага ўсім, каго апаліла дыханне вайны ў мірны час. Гэта дзень памяці не толькі для тых, хто ваяваў у Афганістане, але і для ўсіх воінаў-інтэрнацыяналістаў АКСВА (абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане), якія ўдзельнічалі ва ўрэгуляванні ваенных канфліктаў.

Праз вайну ў Афганістане прайшлі 28 832 грамадзяніна Беларусі. 771 загінуў, больш за паўтары тысячы атрымалі раненні, 12 лічацца прапаўшымі без вестак.

Эдуард Мікалаевіч распавёў пра нягоды тых часоў, адзначыўшы, што воіны-афганцы з гонарам выканалі свой грамадзянскі абавязак.

"Мы абавязаны памятаць пра тых нашых сучаснікаў, якія прайшлі вогненныя вёрсты вайны ў мірны, здавалася б, час, якія жывуць сярод нас сёння, і пра тых, каго няма», — падкрэсліў ён.

Звяртаючыся да моладзі, Эдуард Мікалаевіч заклікаў не забываць пра салдата, яго вернасці вайсковай прысязе, гонару і мужнасці, уменні ў самых складаных сітуацыях праявіць сябе годным прадаўжальнікам баявых традыцый бацькоў і дзядоў.

"Кожная вайна-гэта трагедыя для народа. Мы павінны атрымаць з яе ўрок, памятаць, якой цаной абышлася нам вайна ў Афганістане", – сказаў на заканчэнне ён

Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй з фотаздымкамі тых далёкіх падзей.

Афганская вайна пакінула глыбокі след у гісторыі, нагадваючы аб неабходнасці захавання памяці аб гонару, вернасці прысязе і стойкасці салдат.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.belgidromet.by/by/news-by/view/afganskae-rexa-u-belgidrametse-pamjats-i-uroki-11875-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026