Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
22.01.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 22 студзеня 2020 года

Незвычайна цёплае для гэтага перыяду года надвор'е не дазваляе азімым культурам здабыць стан глыбокага фізіялагічнага спакою. 
Снежнае покрыва на палях з азімымі культурамі практычна адсутнічае. Па апошніх дадзеных назіранняў у многіх раёнах краіны адзначаецца невялікае падмерзанне верхняга слоя. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур і каранёвай шыйкі шматгадовых траў знаходзіцца ў межах -1,+1°С. Пры такіх аграметэаралагічных умовах расліны страчваюць загартоўку. 
У найбліжэйшы час рэзкага паніжэння тэмпературы паветра не чакаецца. У трэцяй дэкадзе студзеня, у сувязі з перавагай адліжнага надвор'я, аграметэаралагічнае становішча істотна не зменіцца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў