Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Аб Белгідрамеце / Дзейнасць / Радыяцыйна-экалагічная
16.02.2021

Радыяцыйна-экалагічная

Белгідрамет у рамках ускладзеных на яго функцый ажыццяўляе дзейнасць у галіне маніторынгу атмасфернага паветра, маніторынгу паверхневых вод, радыяцыйнага маніторынгу, удзельнічае ў правядзенні маніторынгу зямель (хімічнае забруджванне глеб на тэрыторыі населеных пунктаў і на фонавых тэрыторыях).

Назіранні за станам атмасфернага паветра, паверхневых вод, радыяцыйным становішчам ажыццяўляюцца на адпаведных сетках пунктаў назіранняў.

Маніторынг паверхневых вод праводзіцца ў 297 пунктах назіранняў (на 86 вадацёках, 53 азёрах і 21 вадасховішчы).

Назіранні па гідрахімічных паказчыках ажыццяўляюцца Рэспубліканскім цэнтрам аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, па гідрабіялагічных - Рэспубліканскім цэнтрам па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Назіранні па гідрабіялагічных паказчыках ажыццяўляюцца па асноўных супольнасцях прэснаводных экасістэм: фітапланктонам, зоапланктонам і хларафілам-а - ў вадаёмах, фітаперыфітонам і макразоабентасам – у вадацёках.

У сістэме маніторынгу атмасфернага паветра праводзяцца назіранні за зместам забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры, атмасферных ападках і снежным покрыве. Маніторынг атмасфернага паветра праводзіцца ў 19 прамысловых гарадах рэспублікі, уключаючы абласныя цэнтры. Рэгулярнымі назіраннямі ахоплены тэрыторыі, на якіх пражывае 87 % насельніцтва буйных і сярэдніх гарадоў рэспублікі.

Ва ўсіх гарадах вызначаюцца канцэнтрацыі асноўных забруджвальных рэчываў (цвёрдых часціц (недыферэнцыяваная па складзе пыл/аэразоль, вугляроду аксід, азоту дыяксід), а таксама прыярытэтных спецыфічных забруджвальных рэчываў (фармальдэгіду, аміяку, фенолу, серавадароду, серавугляроду).

У месячных пробах атмасферных ападкаў вызначаецца іх кіслотнасць, кампаненты асноўнага солевага складу і ўтрыманне цяжкіх металаў.

Важным напрамкам маніторынгу атмасфернага паветра з'яўляюцца назіранні за трансгранічным пераносам забруджвальных паветра рэчываў, якія праводзяцца на заходняй мяжы рэспублікі (г.Высокае, Брэсцкая вобласць), паўночнай (г.Браслаў, Віцебская вобласць) і Усходняй (г.Мсціслаў, Магілёўская вобласць).

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь функцыянуюць 120 пунктаў назіранняў радыяцыйнага маніторынгу і ўключаюць у сябе:

43 пункта назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра (у тым ліку 2 пункта на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка (далей – ПДРЭЗ) і 3 пункта, размешчаных у раёне размяшчэння Беларускай АЭС):
41 стацыянарны пункт-вымярэнне магутнасці дозы гама-выпраменьвання;
25 гарызантальных планшэтаў, прызначаных для назірання за натуральнымі выпадзеннямі з прыземнага пласта атмасферы;
12 фільтравентыляцыйных установак – назірання за радыеактыўнымі аэразолямі прыземнага пласта атмасферы.
Параметры назіранняў: магутнасць дозы гама-выпраменьвання, сумарная бэта-актыўнасць, актыўнасць гама-выпраменьваючых радыенуклідаў, актыўнасць стронцыю-90.

52 пункта назіранняў радыяцыйнага маніторынгу глебы:
38 реперных пляцовак (далей – РП), прызначаных для ацэнкі доўгачасовых змяненняў радыеактыўнага забруджвання глебы і 14 ландшафтна-геахімічных палігонаў (далей – ЛГХП) (у тым ліку 3 ЛГХП на тэрыторыі ПГРЭЗ і 4 ЛГХП, размешчаных у раёне размяшчэння Беларускай АЭС), на якіх праводзіцца ацэнка размеркавання радыенуклідаў па вертыкальным профілі глеб.
Параметры назіранняў: магутнасць дозы гама-выпраменьвання, вызначэнне актыўнасці цэзія-137 і стронцыю-90 у глебе; папластовае з крокам 1 см размеркаванне актыўнасці цэзія-137, стронцыю-90 на глыбіні 30 см (10 см).

19 пунктаў назіранняў радыяцыйнага маніторынгу паверхневых вод:
6 асноўных рэк Беларусі, якія праходзяць па тэрыторыях, забруджаных у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС;
7 трансгранічных пунктаў назіранняў, размешчаных у зонах уплыву атамных станцый суседніх дзяржаў;
3 пункты назіранняў, размешчаных у раёне размяшчэння Беларускай АЭС;
3 пункта назіранняў, размешчаных на тэрыторыі ПГРЭЗ.
Параметры назіранняў: сумарная альфа -, бэта-актыўнасць; актыўнасць цэзія-137, стронцыю-90 у паверхневых водах; дновыя адклады-актыўнасць цэзія-137, стронцыю-90.

6 пунктаў назіранняў радыяцыйнага маніторынгу падземных вод.
Параметры назіранняў: сумарная альфа -, бэта-актыўнасць і актыўнасць радыенуклідаў цэзія-137, стронцыю-90.

Збор, апрацоўку, захоўванне дадзеных, прадастаўленне інфармацыі, атрыманай у выніку правядзення радыяцыйнага маніторынгу, ажыццяўляе інфармацыйна-аналітычны цэнтр радыяцыйнага маніторынгу, які функцыянуе ў Белгідрамеце.

У Белгідрамеце з моманту стварэння нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя на правах структурных падраздзяленняў функцыянуюць 3 інфармацыйна-аналітычных цэнтра (маніторынгу атмасфернага паветра, паверхневых вод і радыяцыйнага маніторынгу), якія забяспечваюць збор, захоўванне, апрацоўку, аналіз інфармацыі, атрыманай па выніках правядзення названых відаў маніторынгу, і прадстаўленне экалагічнай інфармацыі.

З 1 студзеня 2017 года функцыя галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра (ГІАЦ) маніторынгу нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ўскладзены на Белгідрамет.
Асноўнай мэтай ГІАЦ з'яўляецца забеспячэнне інфармацыйных запатрабаванняў дзяржаўных органаў, дзяржаўных арганізацый, іншых юрыдычных асоб і грамадзян экалагічнай інфармацыяй, атрыманай у рамках Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.

Спецыялізаваныя сайты и сайты Філіялаў

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы