Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
31.03.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 31 сакавiка 2020 года

У другой палове сакавіка з-за дэфіцыту ападкаў плошчы з прасохлымі глебамі значна павялічыліся. Паводле апошніх звестак назіранняў на большай тэрыторыі Беларусі верхні 10-сантыметровы слой глебы знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане. У той жа час на лёгкіх глебах на паўднёвым усходзе краіны ўжо адчуваецца недахоп вільгаці. У сувязі з пахаладаннем тэмпература верхняга слоя глебы зноў панізілася. Няўстойлівы тэмпературны рэжым з начнымі замаразкамі стрымлівае тэмпы сяўбы ранніх яравых культур.
У пачатку красавіка аграметэаралагічнае становішча ў рэспубліцы істотна не зменіцца. Пад уплывам адмоўных начных тэмператур верхні слой глебы будзе падмерзаць, вегетацыя азімых культур і шматгадовых траў будзе неактыўнай.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў