Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.09.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 верасня 2020 года

Па стане на 15 верасня на рэках пераважае спад узроўняў вады і роўны іх ход. Невялікі (1-13 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца на Заходняй Дзвіне ніжэй г.Віцебск, Віліі ў в.Сцешыцы, Дняпры вышэй г.Рэчыца, Сожы ў г.Слаўгарад і Прыпяці ў г.Мазыр. 
Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане каля г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы каля г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель. 
Тэмпература вады складае ў вадаёмах 16-18°С, у рэках 11-19°С. 
Да канца гэтага тыдня на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, на Дняпры ў г.Магілёў узровень вады перавысіць адзнаку лімітуючую суднаходства. 
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах панізіцца.


 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў