Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
16.09.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 16 верасня 2019 года

У мінулы перыяд (10-15 верасня) на рэках краіны пераважаў спад узроўняў вады, у выніку чаго на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. 
Па стане на 16 верасня паніжэнне ўзроўняў вады на большасці рэк захоўваецца, толькі на асобных участках Заходняй Дзвіны, Віліі і Дняпра, а таксама некаторых малых рэках адзначаецца невялікі (1-9 см за суткі) іх рост.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 10-19°С. 
У бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады будзе паніжацца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў