Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
20.04.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 красавіка 2020 года

У мінулы перыяд (16-19 красавіка) на рэках краіны адзначаўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на Сожы каля г.Гомель узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту. 
Па стане на 20 красавіка на большасці рэк назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-5 см, рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-8 см за суткі адзначаецца на большым працягу Заходняй Дзвіны, Нёмане ў г.Масты, Сожы ў г.Крычаў і некаторых малых рэках.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і г.Жлобін, Сожы каля г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак лімітуючых суднаходства, а на Бярэзіне ў г.Бабруйск узровень вады блізкі да небяспечна нізкай адзнакі.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 3,9°С да 9,8°С. 
У бліжэйшыя дні ва ўзроўні і тэрмічным рэжымах рэк істотных змен не чакаецца.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў