Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
28.06.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 28 чэрвеня 2019 года

Па стане на 28 чэрвеня на рэках краіны назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-18 см. На Прыпяці ў в.Чарнічы і яе прытоку рацэ Стыр у в.Лапаціна вада знаходзіцца на пойме.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца, г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 16-25°С. 
У бліжэйшую пяцідзёнку ваганні ўзроўняў вады на рэках захаваюцца, на Прыпяці ў в.Чарнічы і яе прытоку рацэ Стыр у в.Лапаціна ўзроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак выхаду вады на пойму.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў