Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
04.09.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 4 верасня 2020 года

Па стане на 4 верасня на рэках краіны адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-26 см. 
Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане каля Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы каля г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель. 
Тэмпература вады складае ў вадаёмах 17-20°С, у рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Віліі і Нёмана 13-18°С, Сожа, Дняпра, Бярэзіны, Прыпяці і Заходняга Буга 14-22°С. 
У бліжэйшыя дні на большасці рэк будзе назірацца спад узроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў