Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
13.01.2021

Гісторыя службы

Гісторыя развіцця гідраметэаралагічнай службы Беларусі.

Глыбокую цікавасць да прыроды, экстрэмальных умоў надвор'я і з'яў, людзі праяўлялі без выключэння ва ўсе часы. Звесткі аб найбольш характэрных мінулых кліматычных з'явах на тэрыторыі Беларусі можна запазычыць са старажытнарускіх і беларуска-літоўскіх летапісаў і хронік.
Даведка. Напрыклад: Ніканаўскі і Лаўрэнцеўскі летапісы - у Мінску, падчас вядомай у гісторыі бітвы на Нямізе, у 1067 (1066) годзе, 3 сакавіка быў "снег вялікі, стаяла суровая зіма і страшны холад; Іпацьеўскі летапіс - у 1190 годзе «зімой у Пінску было цёпла, сышоў снег»; Паўднёва-рускі летапіс - у 1694 годзе 3 жніўня "вакол Віцебска выпаў вялікі град, які пабіў у полі ўвесь хлеб"; у 1698 годзе "у Віцебску была моцная завея".

XIX стагоддзе
Метэаралагічныя назіранні ў Магілёве арганізаваны з 1808 г., у Віцебску - з 1810 г., у Брэсце - з 1834 г., у Бабруйску і Свіслачы - з 1836 г., у Гродна - з 1837 г., у Горках - з 1841 г., у Мінску - з 1849 г.
1 красавіка 1849 г. па ўказе Мікалая I у Санкт-Пецярбургу створана Галоўная фізічная абсерваторыя (ГФА), па ініцыятыве акадэміка А.Я.Купфера. Восем метэаралагічных станцый, адкрытых у названых пунктах, увайшлі ў апорную сетку ГФА. Пасля арганізацыі абсерваторыі метэаралагічная сетка стала развівацца больш актыўна. 1886 год стаў часам рэзкага росту метэаралагічнай сеткі на тэрыторыі беларускіх губерняў - дзейнічала 45 пунктаў метэаназіранняў, якія належалі розным ведамствам.

Даведка. Спіс 45 пунктаў метэаназіранняў, якія належалі розным ведамствам (1886 г.):
Бешанковічы Ігумен Мінск (2 пункта) Пінск Танайка
Бабруйск Клімавічы Мір Полацк Татарка
Барысаў Каралін Магілёў Парэчча Целяханы
Васілевічы Латыголічы Мсціслаўль Пружаны Тумілавічы
Віцебск Летца Начь Рагачоў Хойна
Варонеч Лівенгоф Новая Ельня Слуцк Чашнікі
Горкі Любаніцк Новае Каралёва Стары Быхаў Чэрыкаў
Еўе (Іўе) Мяржоў Абеняны Стаўбун Чачэрск
Жлобін Мікулічы Аттонава Струны

Матэрыялы метэаназіранняў, пачынаючы з 1850 года, публікаваліся ў «Зводзе назіранняў ГФА», а з 1865 па 1910 гады рэгулярна змяшчаліся ў «летапісах ГФА». У 1895 годзе ў дадзеных летапісах былі змешчаны матэрыялы назіранняў 17 станцый, а ў 1897 годзе - даныя 21 станцый, размешчаных на беларускай тэрыторыі. З улікам сеткі станцый III разраду ўсяго на тэрыторыі беларускіх губерняў назіранні за надвор'ем ажыццяўлялі амаль у 100 пунктах. 
У 1906 годзе колькасць станцый, апублікаваных у летапісах ГФА, яшчэ больш павялічылася - 43 (з іх 38 знаходзіліся ў сучасных межах Беларусі).
Першыя гідралагічныя даследаванні рэк Беларусі пачаліся ў пачатку ХVIII стагоддзя, калі пачалі засвойваць водныя шляхі і будаваць суднаходныя каналы. Больш планамерныя даследаванні рэк Беларусі пачалі праводзіць з установай Галоўнага Упраўлення водных камунікацый Расіі. Назіранні над узніманнем і замярзаннем рэк упершыню арганізавалі ў Беларусі ў пачатку XIX стагоддзя (1808 год). Першыя стацыянарныя гідралагічныя пасты адкрылі на буйных рэках для суднаходства ў 1876 годзе. Вывучэннем рэк Беларускага Палесся працяглы час (1873-1898 гады) займалася «Заходняя экспедыцыя па асушэнню балот» пад кіраўніцтвам І.І. Жылінскага.
Першае афіцыйнае выданне з апублікаванымі вынікамі назіранняў на гідралагічных пастах Беларусі - «Звесткі аб стане ўзроўню вады на рэках і азёрах Еўрапейскай Расіі па назіраннях на 80 вадамерных пастах" (1881 год). Далей, пачынаючы з 1881 па 1910 год, матэрыялы назіранняў на гідралагічнай сетцы за дзесяцігоддзі з’явіліся ў выпусках «Звестак аб узроўнях вады на ўнутраных водных шляхах Расіі».

ХХ стагоддзе
Да 1914 года ў Беларусі дзейнічала 27 метэаралагічных станцый, 65 дажджамерных і 63 вадамерных пастоў, якія належаць розным ведамствам.
Даведка. У дадзеную колькасць трапілі толькі пункты назіранняў, размешчаныя на тэрыторыі адпаведнай сучаснай Рэспублікі Беларусь, астатнія пасля падзелу тэрыторыі засталіся за межамі краіны. Усяго, напрыклад, у метэаралагічную сетку беларускіх губерняў уваходзіла 44 станцый II разраду і 76 станцый III разраду.
У перыяд Першай сусветнай і грамадзянскай вайны геаграфія размяшчэння гідраметэаралагічнай сеткі на тэрыторыі Беларусі істотна змянілася: многія метэаралагічныя станцыі і пасты былі разбураны і спынілі гідралагічныя назіранні.
Даведка. Цікавыя факты.
Стаўка галоўнакамандуючага ў 1914-1916 гады знаходзілася ў раёне Баранавіч у спецыяльна абсталяваных цягніках. Стаўка атрымлівала поўную кліматычную інфармацыю, інфармацыю пра надвор”е і гідралагічныя ўмовы ў раёне франтоў.
Пры Канстанцінаўскім штабе дзейнічала метэастанцыя ў раёне Ізабеліна-Пружаны.
У Мінску пры штабе Заходняга фронту працавалі метэаралагічны і гідралагічны аддзелы.
Пытанні станаўлення новай гідраметслужбы пачалі вырашаць з першых дзён пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. 21 чэрвеня 1921 года Савет Народных Камісараў РСФСР выдаў дэкрэт «Аб арганізацыі метэаралагічнай службы ў РСФСР», падпісаны У.І.Леніным, дзе дакладна вызначаны задачы расійскай гідраметслужбы. Аналагічную работу праводзілі ва ўсіх рэспубліках, якія ўвайшлі з 1922 года ў саюзную дзяржаву. Сярод іх была Беларусь. У 1919 годзе ў Беларусі працавала ўсяго 7 станцый, якія належалі розным ведамствам. У 1921 годзе была адноўлена работа 8 вадамерных і 2 даждамерных пастоў. У гэты час пункты гідраметэаралагічных назіранняў у асноўным падпарадкоўваліся Народнаму камісарыяту земляробства (Наркамзему) і Народнаму камісарыяту шляхоў зносін (Наркамшляху). У вядзенні ГФА заставаліся метэастанцыі ў Горках, Васілевічах, Мар'інай Горцы, Новым Каралёве.
2 чэрвеня 1923 году прынялі рашэнне аб неабходнасці арганізацыі ў БССР уласнай сеткі метэаралагічных назіранняў. У яе склад планавалі ўключыць і дзеючую сетку метэастанцый і пастоў, якія належалі Народнаму камісарыяту  шляхоў зносін  - 7 станцый II разраду і 2 станцыі III разраду.
З 1 ліпеня 1924 года з’явілася Метэаралагічнае Бюро пры вопытным аддзеле Народнага камісарыяту земляробства. Першачарговай задачай Метэабюро было кіраўніцтва і забеспячэнне нармальнай дзейнасці сеткі, якая мела ўласныя і ведамасныя гідраметэаралагічныя падраздзяленні БССР, збор і апрацоўка атрыманых матэрыялаў, давядзенне неабходнай гідраметэаралагічнай інфармацыі да зацікаўленых ведамстваў і арганізацый, распрацоўка навукова абгрунтаванай сеткі станцый і пастоў. Загадчыкам Метэабюро прызначылі прафесара М.П.Мышкіна.
 

Мышкін Мікалай Паўлавіч (1864-1936)

1 ліпеня 1924 г. можна лічыць датай стварэння гідраметэаралагічнай службы Беларусі.
Ужо ў пачатку сваёй дзейнасці Метэабюро пачало апрацоўваць назіранні метэасеткі, а праз год сталі выдаваць матэрыялы па форме летапісаў ГФА. У красавіку 1925 года выпусцілі першы беларускі Бюлетэнь надвор'я. У ліпені 1926 года ў Мінску запусцілі першы шар-пілот. З 1926 года пачалі аграметэаралагічныя назіранні, сталі праводзіць работы навукова-врпытнага характару па вывучэнні градабою.
У пачатку 1927 года Метэабюро далучылі да Беларускага навукова-вопытнагаві Інстытуту Сельскай і Лясной гаспадаркі пры СНК БССР і ўвялі ў склад арганізаванай Беларускай геафізічнай службы. У 1928 годзе Метэабюро пераўтварылі ў Аддзел сеткі метэастанцый Белгеафіза, які правяраў і апрацоўваў даныя назіранняў 80 метэастанцый рэспублікі, складаў штомесячныя агляды надвор'я і яго  ўплыў на стан пасеваў і інш.
Даведка. Па дадзеных Метэабюро на 1 лютага 1927 года на тэрыторыі БССР існавалі:
- 20 станцый II разраду, з іх чатыры знаходзіліся на ўтрыманні Галоўнай фізічнай абсерваторыі, сем – Народнага камісарыяту шляхоў зносін СССР, дзевяць – Народнага камісарыяту земляробства БССР;
- дзве аэрастатныя станцыі (Мінск і Горкі);
- 37 дажджамерна-снегамерных пастоў, з іх 5 ГФА, 2 Наркамшляху СССР, 30 Наркамзема БССР;
- 40 вода-дажджамерных пастоў належалі аддзелу землеўпарадкавання і меліярацыі Наркамзема БССР;
- 15 снегамерных пастоў Наркамзема БССР;
- 7 вадамернага пунктаў.
З 1928 года кіраўніцтва гідралагічнымі работамі ў рэспубліцы ўсклалі на гідралагічную частку Наркамзема. У тым жа годзе ўсе метэастанцыі, якія знаходзіліся на ўтрыманні ГФА, перайшлі ў падпарадкаванне Метэабюро БССР. З’явілася пытанне аб аб'яднанні ўсёй сеткі ў адзіным дзяржаўным органе.
1930 год. Беларускі гідраметэаралагічны інстытут у складзе гідраметэаралагічнага камітэта пры Савеце Народных Камісараў БССР (СНК БССР).
Пастанова ЦВК і СНК СССР ад 7 жніўня 1929 г. № 468 "Аб аб'яднанні гідралагічнай і метэаралагічнай службы і стварэнні Адзінай Службы ў краіне з кіруючым органам - Гідраметкамітэтам СССР» была вельмі своечасовай.  У Беларусі ў адпаведнасці з пастановай СНК БССР ствараецца рэспубліканскі Гідраметкамітэт, сцвярджаецца палажэнне для арганізацыі адзінай гідраметэаралагічнай службы на тэрыторыі БССР і найлепшага абслугоўвання ўсіх галін народнай гаспадаркі і абароны (ад 23 сакавіка № 120).
Пры Гідраметкамітэце Пастановай СНК БССР №170 ад 3 ліпеня 1930 года вырашылі аб стварэнні Беларускага Гідраметінстытута, у склад якога ўключылі: Беларускую геафізічную служба НДІ Сельскай і Лясной гаспадаркі з сеткай метэастанцый; сетку метэастанцый НКПС, вопытных станцый; гідралагічную частку Наркамзема з сеткай вадамерных і дажджамерных пастоў, пазней і сеткай вадапастоў Дняпроўскага рачнога транспарту і іншых устаноў. Для наладжвання работы новага інстытута запрасілі П.М.Адамава.

Адамаў Павел Мікалаевіч (1887-1975) 

Кайгародаў Аляксей Іванавіч (1881-1951)

У тым жа годзе Пастановай СНК БССР ад 3 кастрычніка 1930 г. у Мінску ствараецца Геафізічная абсерваторыя, якая пачала функцыянаваць з 1 студзеня 1936 года пасля завяршэння будаўніцтва будынка. Начальнікам абсерваторыі прызначылі А.І.Кайгародава, які склаў дэталёвае заданне для праектавання трохпавярховага будынка абсерваторыі з вежай і жылымі карпусамі для персаналу, прадугледзеўшы месцы для сядзібы і будынкі абсерваторыі. Таксама распрацавалі пяцігадовы план развіцця і абсталявання арганізацыі.

Будынак Мінскай геафізічнай абсерваторыі. 1936 год

Сучасны від абсерваторыі. 2016 г.

1931 год. У сувязі з пастановай СНК СССР Гідраметкаметэты перададзены ў вядзенне Наркамату земляробства.
У лютым 1931 года колькасць станцый і пастоў, адведамасных Беларускаму Гідраметінстытуту ¬- 40 метэаралагічных і 23 гідралагічных.
1933 год. Галоўнае ўпраўленне адзінай гідраметэаслужбы пры НКЗ БССР. (Пастановай ад 28 сакавіка 1933 г. СНК БССР Гідраметкамітэт рэарганізаваны).
У 1937 годзе кіраўніцтва гідраметэаралагічнай службы Беларусі даручылі Смаленскаму ўпраўленню гідраметэаслужбы.
У 1939 г. стварылі Упраўленне гідраметэаралагічнай службы БССР пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад Польшчай, з БССР.
У канцы 1940 г. Упраўленне ажыццяўляла сваю дзейнасць пад назвай «Беларускае ўпраўленне гідраметэаралагічнай службы» (было ў падпарадкаванні Галоўнага ўпраўлення гідраметэаралагічнай службы пры Савеце Народных Камісараў СССР). У 1941 г. перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала вельмі добра для таго часу тэхнічна аснашчаная дзяржаўная гідраметэаралагічная сетка, якая налічвала 464 гідраметэаралагічных станцый і пастоў, якія з'яўляюцца складовай часткай гідраметэаслужбы СССР. З іх: метэастанцый II і III разраду - 139, гідралагічных станцый і пастоў - 325.
Пасля раптоўнага нападу фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз тэрыторыю Беларусі хутка акупіравалі Упраўленне гідраметслужбы БССР спыніла сваю дзейнасць практычна з першых дзён вайны. Работнікі, якія паспелі эвакуіравацца, уступалі ў рады Чырвонай Арміі альбо працавалі ва ўпраўленнях гідраметслужб іншых рэспублік.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны назіральнікі асобных станцый і пастоў мужна праводзілі назіранні ў перыяд акупацыі - у Горках, Васілевічах, Мар'інай Горцы, Барысаве, Ганцавічах і іншых гарадах і населеных пунктах. Але вынікі метэаралагічных назіранняў тых часоў захаваліся не цалкам.


Метэаралагічныя табліцы назіранняў. Мінск, май 1943 год

У акупіраваным Мінску немцы аднавілі працу Балотнага інстытута (Minsk Moor), які дзейнічаў на базе Балотнай станцыі. Матэрыялы назіранняў запісвалі ў савецкія бланкі, а з 1943 года - у табліцы службы надвор'я на нямецкай мове. Праводзілі таксама метэаралагічныя назіранні ў Лошыцы.
Першыя пісьмовыя звесткі пра Беларускае Упраўленне гідраметэаралагічнай службы, як аб дзеючай установе ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, ставяцца да 1943 года. Беларускае Упраўленне гідраметэаралагічнай службы аднавіла сваю дзейнасць у чэрвені 1943 года ў Маскве пад назвай «Заходняе Упраўленне гідраметслужбы Маскоўскай Ваеннай акругі» (Заходняе УГМС МВО). Начальнікам Упраўлення быў Гламазда А.А., які да 1980 гг. з'яўляўся нязменным кіраўніком гідраметэаралагічнай службы БССР.

Гламазда Андрэй Анісімавіч (1909-1987)

З кастрычніка 1943 г. Упраўленне перабазіравалі ў Смаленск. Згодна з загадам ГУГМС КА ад 12 чэрвеня 1943 г. у склад Заходняга Упраўлення перададзена ад УГМС МВО з 10 ліпеня 1943 г. дзейнічае 18 гідраметэастанцый і 18 пастоў Смаленскай вобласці з іх наяўным штатам.
Даведка: Звесткі аб метэаралагічных назіраннях, якія праводзілі ў партызанскіх раёнах Беларускай ССР у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
1. Каб забяспечыць нармальную працу авіяцыі, якая ажыццяўляла перакід баявых грузаў, людзей і эвакуацыю цяжкапараненых, Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) на працягу 1942-43 гадоў арганізаваў сетку метэаназіральных пунктаў непадалёк ад асноўных пасадачных пляцовак і месцаў выкідаў, аснашчаных партызанскімі атрадамі. Метэапункты перадавалі па радыё тры разы на дзень даныя аб надвор'і з Віцебскай, Вілейскай, Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай, Пінскай, Баранавіцкай і Брэсцкай абласцей.
На кожны з найбольш буйных партызанскіх аэрадромаў - Бягомль, Сяляўшчына, «востраў Зыслаў», Печышча, Парэчча, Сварынь - БШПР накіраваў сіноптыка, які адначасова з'яўляўся камендантам аэрадрома і прадстаўніком штаба авіяцыі далёкага дзеяння. Такім чынам непасрэдна перад вылетам экіпажы самалётаў атрымлівалі фактычнае надвор'е ў неабходным раёне і прагноз надвор'я па маршруце. Часцей выкарыстоўвалі два маршруты:
 - паўночны: Масква-Ржэў- аб’ект,
- паўднёвы: Масква-Калуга-Гомель-аб’ект.
Даныя аб надвор'і, якія паступалі з метэапастоў, выкарыстоўвалі не толькі ў сістэме партызанскага руху, але і Дзяржаўным упраўленнем гідраметэаралагічнай службы (ДУГМС) для абслугоўвання вайсковай авіяцыі. (Па матэрыялах Партыйнага архіву Інстытута гісторыі партыі ЦК КПБ.)
2. Летам 1943 года ў адным з партызанскіх раёнаў Магілёўскай вобласці выпрабоўвалі ўзор аўтаматычнай метэастанцыі (АТМС). Станцыя паспяхова працавала на працягу месяца, кожныя чатыры гадзіны па радыё перадавалі пра ціск і тэмпературу паветра. (Па матэрыялах кнігі Гарэлейчанкі А.В. АТМС перадае надвор'е.)
У гады Вялікай Айчыннай вайны гідраметэаслужба Беларусі панесла цяжкія страты. Было страчана каля 300 чалавек кваліфікаваных работнікаў; звыш 85% станцый і 90% пастоў апынуліся цалкам разбураны; каштоўнае абсталяванне і фонд навукова-тэхнічных матэрыялаў у сваёй большасці знішчаны альбо вывезены ў Германію.
У Смаленску ў снежні 1943 года быў выдадзены загад, якім зацвярджаўся план аднаўлення гідраметэастанцый і пастоў Заходняга Упраўлення гідраметслужбы Беларускай Ваеннай Акругі. Пачаўся перыяд аднаўлення сеткі назіранняў. Згодна з планам неабходна было аднавіць у Беларускай рэспубліцы 52 станцыі і 189 пастоў (зацверджаны спіс станцый і пастоў на 1 жніўня 1943 г.). Са студзеня 1944 года Заходняе Упраўлення гідраметслужбы Маскоўскай Ваеннай Акругі (УГМС МВО) пераўтворана ва Упраўленне гідраметслужбы Беларускай Ваеннай Акругі (УГМС БВА).
Аднаўленне разбуранай сеткі (адкрыццё станцый і пастоў) ажыццяўлялася адмысловымі аднаўленчымі партыямі адразу па меры вызвалення тэрыторыі Беларусі. Пасля вызвалення сталіцы Беларускай ССР, Упраўленне у ліпені 1944 года перабазіраваля са Смаленска ў Мінск. За кароткі час, дзякуючы праведзеным работам,  гідраметслужбу Беларусі да канца 1944 года ў асноўным аднавілі. Да пачатку 1945 года на тэрыторыі Беларусі ўжо дзейнічала 46 станцый і 185 пастоў, працавалі органы службы прагнозаў, Беларуская геафізічная абсерваторыя і органы ўпраўлення.
У 1945 годзе Упраўленне гідраметслужбы Беларускай Ваеннай Акругі (УГМС БВА) перайменавалі ва Упраўленне гідраметслужбы Беларуска-Літоўскай Ваеннай Акругі (УГМС БЛВА), затым ва Упраўленне гідраметслужбы Мінскай Ваеннай Акругі (УГМС МВА).
У жніўні 1945 года адбылася першая пасля вайны нарада начальнікаў станцый з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых арганізацый.

Першая пасляваенная нарада работнікаў гідраметслужбы Беларусі, жнівень 1945 года

У 1946 годзе Гідраметслужбу краіны перавялі на грамадзянскае палажэнне, УГМС МВА рэарганізавалі ў УГМС БССР.

Метэапляцоўка пры абсерваторыі, 24 Чэрвеня 1947 года

З 1948 года гідраметслужба Беларусі з'яўляецца членам Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА), прадстаўнікі якой рэгулярна ўдзельнічаюць у кангрэсах СМА, а таксама ў сесіях рэгіянальных асацыяцый.
Гідраметслужба Беларусі неаднаразова адзначалася як перадавая ў Саюзным сацыялістычным спаборніцтве. Першы пераходзячы Чырвоны сцяг ГУГСМ І ЦК прафсаюза авіаработнікаў уручылі калектыву за дасягнутыя вытворчыя поспехі ў 1951 годзе.
Перыяд 60-х гадоў мінулага стагоддзя характарызуецца укараненнем інструментальных назіранняў за бачнасцю (М-53, М-71, М-37, РДВ-1), параметрамі ветру, рэгістрацыяй ніжняй мяжы аблокаў. Пачата аўтаматызацыя працэсу вытворчасці, збору, апрацоўкі і распаўсюджвання гідраметэаралагічнай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Гідраметэаралагічная служба Рэспублікі Беларусь у часы СССР была свайго роду выпрабавальным палігонам у засваенні новых тэхнічных сродкаў - метэаралагічных прыбораў і абсталявання (у тым ліку аўтаматычных метэаралагічных станцый).
Першымі аўтаматычнымі метэаралагічнымі станцыямі былі станцыі М-106 з камплектам датчыкаў. З сакавіка 1971 па снежань 1973 года 25 метэаралагічных станцый перавялі на рэжым працы ў аб'ёме аўтаматычных станцый, г.зн. вяліся толькі інструментальныя назіранні за тэмпературай і вільготнасцю паветра, атмасферным ціскам, характарыстыкамі ветру, тэмпературай глебы па глыбіням, сонечным ззяннем, колькасцю ападкаў, далёкасцю бачнасці, вышынёй ніжняй мяжы аблокаў.
Комплексная аўтаматызацыя закранула не толькі метэаралогію і прыземныя назіранні. У гэты перыяд прайшлі выпрабаванні аўтаматычныя гідралагічныя пасты, укаранёна машынная апрацоўка аграметэаралагічнай інфармацыі, створана сістэма аўтаматызаванай апрацоўкі аэралагічнай інфармацыі, праводзіліся выпрабаванні апаратуры для аўтаматычнай апрацоўкі даных метэаралагічнага радыёлакатара, укаранёны комплекс аўтаматычнай апрацоўкі актынаметрычных назіранняў.
У 1974 годзе ў склад гідраметслужбы Беларусі ўваходзілі: Беларускі тэрытарыяльны гідраметэаралагічны цэнтр, тры Абсерваторыі, 34 метэаралагічныя станцыі, 6 - спецыялізаваных (балотная, азёрная, лясная і 3 аграметэаралагічныя), 7 - гідралагічных, 16 - авіаметэаралагічных станцый, 201 гідралагічны пост, і каля 700 калгасна-саўгасных аграметэаралагічных пастоў.
1979 год. Упраўленне гідраметслужбы БССР пераўтварылі ў Беларускае рэспубліканскае ўпраўленне па гідраметэаралогіі і кантролю прыроднага асяроддзя.
1988 год. Беларускае рэспубліканскае ўпраўленне па гідраметэаралогіі і кантролю прыроднага асяроддзя перайменавалі ў Беларускае рэспубліканскае ўпраўленне па гідраметэаралогіі.
1991 год. Пераўтворана ў Галоўнае ўпраўленне па гідраметэаралогіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Пасля абвяшчэння ў 1991 годзе суверэнітэту Беларусі быў распрацаваны і 10 мая 1999 года ўведзены ў дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь "Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці», які ўстанаўлівае прававыя асновы ажыццяўлення гідраметэаралагічнай дзейнасці нацыянальнай гідраметэаралагічнай службы. У цяперашні час арганізацыі і падраздзяленні нацыянальнай гідраметэаралагічнай службы ў сваёй дзейнасці кіруюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 09.01. 2006г. № 93-З «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці».
1995 год. Рэарганізаваны ў Камітэт па гідраметэаралогіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Рэспублікі Беларусь.
1997 год. Ператвораны ў Дзяржаўны камітэт па гідраметэаралогіі Рэспублікі Беларусь.
XXI стагоддзе.
У 2001 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па гідраметэаралогіі Рэспублікі Беларусь ліквідавалі. Дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне гідраметэаралогіі ўсклалі на Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У яго структуры стварылі Дэпартамент па гідраметэаралогіі. У склад уваходзілі - Рэспубліканскі гідраметэаралагічны цэнтр, Рэспубліканскі авіяцыйна-метэаралагічны цэнтр, Рэспубліканскі цэнтр радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя, 6 абласных гідраметэаралагічных цэнтраў, 54 метэастанцыі, 86 метэапастоў, 3 гідралагічныя станцыі, 136 гідралагічных пастоў, 6 аграметэастанцый, станцыя фонавага маніторынгу, азёрная станцыя, балотная станцыя, 2 міжраённых цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, 8 авіяцыйна-метэаралагічных грамадзянскіх станцый.
2015 год. Дзяржаўныя ўстановы «Рэспубліканскі гідраметэаралагічны цэнтр» і «Рэспубліканскі цэнтр радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя» рэарганізавалі ў дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (Гідрамет).
Дзейнасць Гідрамета накіравана на забеспячэнне:
• гідраметэаралагічнай бяспекі краіны;
• патрэб дзяржаўных органаў, галін эканомікі і насельніцтва ў гідраметэаралагічнай інфармацыі і інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя;
• удзел у міжнародным супрацоўніцтве ў галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці.
З 2016 года гідраметэаралагічная служба ўдзельнічае ў Праграме комплекснага экалагічнага маніторынгу ў раёне размяшчэння Беларускай АЭС.
2017 год. Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (Белгідрамет) рэарганізаваны шляхам далучэння да яе абласных цэнтраў па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У цяперашні час асновай гідраметэаралагічнай службы Беларусі з'яўляецца дзяржаўная сетка гідраметэаралагічных назіранняў, якая ўключае ў сябе 191 гідраметэаралагічны аб'ект:
• 6 - абласных цэнтраў па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя (філіялы Белгідрамета);
• 3 - міжраённых цэнтраў па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя;
• 67 - метэаралагічных станцый;
• 7 - авіяцыйных метэаралагічных станцый грамадзянскіх;
• 5 - аграметэаралагічных станцый;
• 3 гідралагічныя станцыі;
• 1 балотная станцыя;
• 1 станцыя фонавага маніторынгу;
• 114- гідралагічных паста.
Радыёзандзіраванне атмасферы праводзяць аэралагічныя станцыі ў Брэсце і Гомелі.
Асноўнымі мэтамі дзейнасці гідраметэаралагічнай службы Беларусі былі і засталіся:
- правядзенне рэгулярных назіранняў за станам навакольнага асяроддзя, збор інфармацыі, яе аналіз і абагульненне;
- складанне гідраметэаралагічных прагнозаў, прадастаўленне інфармацыі аб фактычных і чаканых умовах надвор'я, папярэджанняў аб небяспечных гідраметэаралагічных з'явах;
- забеспячэнне аператыўнага рэагавання пры ўзнікненні аварый або інцыдэнтаў, звязаных з забруджваннем навакольнага асяроддзя
- вядзенне кліматычнага кадастру, воднага кадастру;
- вывучэнне асаблівасцей кліматычных, аграметэаралагічных, гідралагічных умоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, правядзенне аналізу рэгіянальных змяненняў клімату;
- забеспячэнне ва ўстаноўленым парадку дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, галін эканомікі і насельніцтва усімі відамі гідраметэаралагічнай і радыяцыйна-экалагічнай інфармацыяй;
- удзел у міждзяржаўным абмене інфармацыяй аб стане навакольнага асяроддзя ў адпаведнасці з рэкамендацыямі СМА і ЮНЕСКА.
У рамках міжнароднага супрацоўніцтва спецыялісты гідраметэаралагічнай службы Беларусі прымаюць удзел у розных міжнародных праектах (напрыклад, Baltic Earth, BALTRAD).

Выкарыстаны матэрыялы Г.І.Паўлоцкага, Р.І.Аўчыннікавай

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы