Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
30.08.2019

Агляд воднага рэжыму рэк у жніўні і прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў верасні

У першай і трэцяй дэкадах жніўня на рэках адзначаліся ваганні ўзроўняў вады, у другой дэкадзе пераважаў рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем значнай колькасці ападкаў. У выніку чаго на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск і Бярэзіне ў г.Светлагорск палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. На прытоку Бярэзіны рацэ Сушанка ў в.Суша і прытоку Прыпяці канале Бычок у в.Азяраны ўзроўні вады на непрацяглы час перавышалі адзнакі выхаду вады на пойму.
Да канца жніўня воднасць большасці рэк была блізкая да нормы і некалькі менш яе, толькі воднасць Прыпяці, Заходняй Дзвіны вышэй г.Полацк і Віліі ніжэй в.Сцешыцы апынулася значна менш звычайнай для гэтага часу года. 
На дату складання прагнозу на рэках назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння. На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту. 
Мінімальныя ўзроўні вады ў верасні прагназуюцца ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў для гэтага часу года. На Бярэзіне ў г.Светлагорск узровень вады апусціцца ніжэй адзнакі лімітуючай суднаходства.
 

Спецыялізаваныя сайты