Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
05.04.2019

Алея Геолагаў будзе закладзена 5 красавіка ў Мінску да Дня геолага

7 красавіка геолагі Рэспублікі адзначаюць прафесійнае свята-Дзень геолага. 
31 сакавіка 1966 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР было заснавана прафесійнае свята-Дзень геолага, падставай для якога паслужыла адкрыццё ў 1966 годзе першых радовішчаў Заходне-Сібірскай нафтагазаноснай правінцыі. 
Гэта прафесійнае свята для беларускіх геолагаў было ўсталявана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 1996 года №84, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю красавіка.
5 красавіка беларускія геолагі ўнясуць свой уклад у азеляненне сталіцы Беларусі і высадзяць алею Геолагаў. Зялёная акцыя прымеркаваная да Дня геолага і кампаніі "Уладкуем малую радзіму".
У мерапрыемстве разам з сем'ямі геолагаў і прадстаўнікамі моладзевага руху "Юны геолаг" прыме ўдзел Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык. 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў