Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
02.07.2020

Кліматычныя дадзеныя па г.Мінску на 3 ліпеня (з 1944 года па 2019 год)

У дзень вызвалення Мінска 3 ліпеня 1944 года стаяла цёплае сухое надвор'е, сярэднесутачная тэмпература паветра склала +19°С, максімальная +25,2°С, Мінімальная +12,7°С. Ападкаў не адзначалася.

Сярэднясутачная тэмпература паветра склала +17,3°С.
Максімальная тэмпература паветра днём (+32,1°С) адзначалася ў 2016 годзе.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы (+6,3°С) зарэгістраваная ў 1995 годзе.

Цёплым, з сярэднясутачнай тэмпературай вышэй +20°С, 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 7 гадоў. Самым цёплым за пасляваенны перыяд стала 3 ліпеня 2002 года, калі сярэдняя сутачная тэмпература паветра склала +22,7°С. Абсалютны максімум тэмпературы паветра для гэтай даты быў зарэгістраваны ў 2016 годзе, калі ў дзённыя гадзіны паветра прагрэлася да +32,1°С. 
Халодным (з сярэднясутачнай тэмпературай ніжэй +15°С) 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 5 гадоў. Самым халодным было святкаванне дня вызвалення Мінска ў 1977 годзе, калі сярэднесутачная тэмпература паветра склала +11,7°С, а днём паветра не выгравалася вышэй +15,4°С, ішоў дождж і выпала 15,8 мм ападкаў. Абсалютны мінімум тэмпературы паветра для гэтай даты быў зарэгістраваны ў 1995 годзе, калі ў дзённыя гадзіны паветра астуджалася да +6,3°С.
У сярэднім за суткі 3 ліпеня выпадае каля 5 мм ападкаў. Прыкладна кожны другі год ападкаў у гэты дзень не адзначалася. Дажджлівым (больш 5 мм ападкаў) 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 5-6 гадоў. Максімальная колькасць ападкаў за гэтыя суткі адзначана ў 1948 годзе і склала 40,6 мм.

Спецыялізаваныя сайты