Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
17.06.2019

Візіт спецыялістаў Нацыянальнага цэнтра вывучэння водных рэсурсаў пры Міністэрстве навакольнага асяроддзя, водных рэсурсаў і сельскай гаспадаркі Саудаўскай Аравіі ў Белгідрамет

З 16 па 30 чэрвеня ў Белгідрамеце праходзіць візіт спецыялістаў Нацыянальнага цэнтра вывучэння водных рэсурсаў пры Міністэрстве навакольнага асяроддзя, водных рэсурсаў і сельскай гаспадаркі Саудаўскай Аравіі ў рамках навучальнага курса «Правядзенне радыяцыйнага маніторынгу зместу натуральных і тэхнагенных радыенуклідаў у аб'ектах навакольнага асяроддзя». 
У рамках візіту госці азнаёмяцца з асноўнымі напрамкамі дзейнасці службы радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета і з нарматыўна-прававымі актамі, якія рэгламентуюць правядзенне радыяцыйнага маніторынгу ў Рэспубліцы Беларусь. Будуць праведзены як лекцыйныя, так і лабараторныя заняткі. На базе лабараторыі радыёметрыі і радыёхіміі і лабараторыі радыёспектраметрыі Белгідрамета будуць праведзены лабараторныя заняткі з удзелам выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Плануецца таксама наведванне УП "Атамтэх" і азнаямленне з прыборамі і абсталяваннем іх вытворчасці. Акрамя таго, госці з Саудаўскай Аравіі наведаюць н.п.Масаны, які знаходзіцца на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, дзе прымуць удзел у практычных занятках па адборы пробаў аб'ектаў навакольнага асяроддзя.
Выбар Белгідрамета для навучання спецыялістаў Нацыянальнага цэнтра вывучэння водных рэсурсаў пры Міністэрстве навакольнага асяроддзя, водных рэсурсаў і сельскай гаспадаркі Саудаўскай Аравіі сведчыць аб высокім прафесіяналізме работнікаў службы радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета.

Спецыялізаваныя сайты