Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
16.04.2024

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 16 красавіка 2024 года

Па дадзеных візуальных назіранняў верхні 10-сантыметровы пласт глебы на большай частцы тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане, што дазваляе добрымі тэмпамі праводзіць апрацоўку глебы і яравой сяўбу. Пераўвільгатненне верхняга пласта захоўваецца на цяжкіх глебах у паўночнай частцы Віцебскай вобласці. Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні10 см панізілася і складае +7 + 11°С.
У бліжэйшы час халоднае надвор'е запавольвае вегетацыю сельскагаспадарчых культур, адрастанне шматгадовых траў, з'яўленне ўсходаў яравых культур. Начныя замаразкі могуць прадстаўляць небяспеку для квітнеючых пладовых культур.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў