Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы, праведзенага ў канцы другой дэкады, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі вільгацезабяспечанасць сельскагаспадарчых культур добрая. Месцамі ў Віцебскай, у асобных раёнах Мінскай і Магілёўскай абласцей на больш цяжкіх глебах вільгацезапасы павышаныя. Недабор ападкаў на фоне высокіх для гэтага часу тэмператур правакуе больш інтэнсіўную страту вільгаці з верхніх слаёў, асабліва на лёгкіх глебах, у некаторых раёнах паўднёвай частцы краіны ўжо адзначаецца слабае ўвільгатненне верхняга 10-сантыметровага слоя.
У бліжэйшыя дні аграметэаралагічныя ўмовы будуць спрыяць росту і развіццю сельскагаспадарчых культур, адрастанню шматгадовых траў, дазволяць падтрымліваць добрыя тэмпы яравой сяўбы, правядзення агратэхнічных мерапрыемстваў. Аднак у канцы гэтага тыдня праз пахаладанне аграметэаралагічныя ўмовы зноў пагоршацца. Чаканыя замаразкі ўяўляюць пагрозу ў першую чаргу для квітнеючых пладовых культур.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies