Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
23.04.2024

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 23 красавіка 2024 года

Пасля моцных дажджоў ва ўсходняй палове краіны ўтрыманне вільгаці ў глебе істотна павялічылася. Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў умеранае ўвільгатненне верхняга 10-сантыметровага пласта глебы захоўваецца на большай тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай, а таксама ў шэрагу раёнаў Мінскай і Гомельскай абласцей. На астатняй тэрыторыі Беларусі верхні слой глебы моцна і залішне ўвільготнены. На паўночным захадзе рэспублікі ўтварыўся невялікі снежны полаг вышынёй да 2 см. Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см панізілася і складае ў асноўным +5 +9°С. Халоднае надвор'е, якое усталявалася,  замарудзіла развіццё сельскагаспадарчых культур, адрастанне шматгадовых траў.
У сувязі з чаканымі ападкамі ў бліжэйшыя дні захаваецца даволі складаная аграметэаралагічная абстаноўка, плошчы з пераўвільгатненнем будуць пашырацца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў