Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
24.06.2022

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 24 чэрвеня 2022 года

 
Па апошніх дадзеных назіранняў на большай тэрыторыі рэспублікі ў яравога ячменю пачалося каласаванне, у аўса - вымотванне мецелкі, у паўднёвых раёнах закаласілась пшаніца, пачалось яе красаванне. У Віцебскай і Магілёўскай абласцях у яравых збожжавых культур у асноўным працягваецца рост сцябла. Візуальныя адзнакі стану яравых пераважаюць добрыя, здавальняючы стан адзначаецца месцамі ў Віцебскай вобласці.
Моцныя дажджы і вецер на асобных палях, якія прайшлі ў пачатку тыдня, выклікалі паляганне збожжавых культур. Пры гэтым дажджы на большай тэрыторыі Беларусі істотна папоўнілі ўтрыманне глебавай вільгаці. аднак у шэрагу раёнаў Брэсцкай і Гомельскай вобласці недахоп вільгаці ў глебе захоўваецца. У бліжэйшы час чаканы павышаны тэмпературны рэжым паскорыць развіццё раслін, пераважна сухое надвор'е абумовіць змяншэнне запасаў вільгаці ў глебе.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў