Мінулыя інтэнсіўныя дажджы ліквідавалі недабор ападкаў, які назіраўся з пачатку вегетацыйнага перыяду. Вiльгацезабяспечанасць сельскагаспадарчых культур на большай тэрыторыі краіны значна палепшылася. Складваюцца добрыя аграметэаралагічныя ўмовы для адрастання траў, фарміравання прадуктыўнасці збожжавых, росту і развіцця іншых культур. Сярэдняя тэмпература верхняга пласта глебы складае +14 +19°C, што спрыяе з'яўленню ўсходаў позніх культур.
На большай частцы рэспублікі назіраецца пераўвільгатненне верхняга 10-сантыметровага пласта глебы, што ўскладняе правядзенне агратэхнічных мерапрыемстваў па догляду за раслінамі, правядзенне першага ўкосу траў. У бліжэйшы час з-за чаканага няўстойлівага надвор'я ўмовы для нарыхтоўкі кармоў будуць складвацца не лепшым чынам.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies