Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • X facebook youtube
  • Ru Be En
  • Стужка навін
Галоўная / Стужка навін

Стужка навін

27.03.2023
Штармавое гідралагічнае папярэджанне аб небяспечнай з'яве
У бліжэйшыя дні на Заходняй Дзвіне ў г.Верхнядзвінск (Віцебская вобласць) узровень вады перавысіць небяспечную высокую адзнаку, пры якой раней адзначаліся затапленні прыбярэжных тэрыторый. Пры выкарыстанні інфармацыі ссылка на Белгідрамет абавязкова
24.03.2023
Штармавое гідралагічнае папярэджанне аб небяспечнай з'яве
У найбліжэйшыя дні на Прыпяці ў В.Чэрнічы (Жыткавіцкі раён Гомельская вобласць) узровень вады дасягне небяспечнай высокай адзнакі. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова  
23.03.2023
Прэс-брыфінг, прысвечаны Дню работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь
23 сакавіка Белгідрамет адзначае дзве знамянальныя даты: Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь і Сусветны метэаралагічны дзень. Сёння ў сценах нашай установы праходзіць прэс-брыфінг, прымеркаваны да гэтых святаў. З прывітальным словам звярнулася да гасцей першы намеснік начальніка Белгідрамета Святлана Кузьміч. Яна адзначыла, што нягледзячы на складанасці ў абмене інфармацыяй з некаторымі краінамі, гідраметслужба працягвае складаць якасныя прагнозы для спажыўцоў. Бо апраўдвальнасць прагнозаў за 2022 год на суткі складае 98,2%. З дакладамі выступілі: Наталля Клявец, начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату; Кацярына Істоміна, начальнік службы гідралогіі і аграметэаралогіі; Алег Клінцэвіч, начальнік аддзела аграметэаралогіі; Андрэй Карабчук, начальнік службы міжнароднага супрацоўніцтва і сувязяў з грамадскасцю. Прагучалі даклады на тэму тэндэнцый у змяненні клімату Беларусі, гідралогіі і паводкавай сітуацыі, аграметэаралагічнай інфармацыі і ўзаемадзеянні Белгідрамета з СМА. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
21.03.2023
Прэс-канферэнцыя "Водныя рэсурсы краіны - багацце Беларусі: рацыянальнае водакарыстанне і экспартны патэнцыял"
Заснаваны ў 1993 годзе Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый Сусветны дзень водных рэсурсаў штогод адзначаецца 22 сакавіка. Гэты Сусветны дзень абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе. У рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі прапанавана дзяржавам праводзіць у гэты дзень мерапрыемствы, прысвечаныя захаванню і асваенню водных рэсурсаў. 20 сакавіка 2023 года ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Водныя рэсурсы краіны - багацце Беларусі: рацыянальнае водакарыстанне і экспартны патэнцыял». У Беларусі асновай вывучэння і ацэнкі водных рэсурсаў паверхневых вод з'яўляюцца назіранні на дзяржаўнай сетцы гідраметэаралагічных назіранняў. Для чаго прызначана сетка гідралагічных пастоў? Колькі гідралагічных пастоў у цяперашні час дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь? Што з'яўляецца асноўнымі задачамі маніторынгу колькасці паверхневых вод? Якія выпускаюцца выданні па гідралогіі для спажыўцоў? Пра гэта і многае іншае распавяла прадстаўнік Белгідрамета - намеснік начальніка службы - начальнік аддзела вывучэння воднага рэжыму службы гідралогіі і аграметэаралогіі Алена Квач. У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, беларускіх здраўніц. Падрабязнасці ў відэа. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова  
20.03.2023
Ці парадуе надвор'е цяплом у бліжэйшы час?
На гэтым тыдні ў атмасферы над тэрыторыяй Беларусі будзе пераважаць заходне-ўсходні перанос паветраных мас, а гэта значыць, што ў нашу краіну будзе паступаць паветра атлантычнага паходжання, дзякуючы чаму чакаецца цёплае надвор'е, і тэмпературны фон па рэспубліцы ў асноўным апынецца на 4-9°C вышэй за кліматычную норму для гэтай пары года. Можна лічыць, што прырода перанясе нас у rрасавік. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны на працягу тыдня па рэспубліцы ў асноўным будзе станоўчай: ад +1°C да +10°C, толькі наступнай ноччу (21 сакавіка) па паўночным усходзе краіны будзе каля 0°С і ў найбольш прахалодную ноч у сераду месцамі не выключана паніжэнне да -2°С. Затое дзённыя максімумы на тыдні будуць радаваць і складуць ад +6 +10°С па поўначы да +15 +18°С па поўдні краіны. Але вось без ападкаў на працягу тыдня не абыдзецца. Франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы абумовяць у большасці дзён дажджы, у асноўным ад слабых да ўмераных. У цёплым і вільготным паветры не выключаны слабыя туманы. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова  
20.03.2023
Штармавое гідралагічнае апавяшчэнне
На прытоку Прыпяці рацэ Пціч каля в.Першая Слабодка (Петрыкаўскі раён Гомельская вобласць) узровень вады дасягнуў небяспечнай высокай адзнакі, пры якой раней назіраліся затапленні прыбярэжных тэрыторый. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
17.03.2023
Прагноз надвор'я па Беларусі на тыдзень
У гэтыя выхадныя , паводле папярэдніх ацэнак, да канца наступнага працоўнага тыдня ў Беларусі ў дзённыя гадзіны чакаецца ўпэўнены плюс, а вось ноччу будзе па-рознаму. У гэтыя выхадныя адпачываем ад ападкаў. У вобласці павышанага атмасфернага ціску можна будзе парадавацца сонейку. Але разам з тым, пры малавоблачным небе ў начныя гадзіны будзе падмарожваць па краіне да -1 -9, толькі па паўднёвым захадзе рэспублікі ноччу будзе ад 0 да +2. Затое ў дзённыя гадзіны максімальныя тэмпературы паветра будуць павышацца да + 5 +12, а днём у нядзелю па паўднёвым захадзе і да + 14. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі не выключаны туманы і слабыя галалёдныя з'явы. Але перапынак у ападках будзе нядоўгім. Ужо днём з панядзелка 20 сакавіка чарговыя франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы раз-пораз будуць прыносіць ападкі ў асноўным у выглядзе дажджу. Тэмпературны фон для другой паловы сакавіка па-ранейшаму будзе павышаны. Так, у ноч на панядзелак 20 сакавіка істотных ападкаў па краіне яшчэ не чакаецца, але ўжо днём па Гродзенскай, Брэсцкай і месцамі па Мінскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя гадзіны тэмпературны фон па краіне будзе вагацца ад -4 па ўсходзе да + 4 паўднёвым захадзе, а ў дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +6 +13, а ў паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах і да +15. У аўторак 21 сакавіка, у начныя гадзіны тэмпература паветра па рэспубліцы будзе знаходзіцца ў межах ад -1 да +6, а днём, у адносінах да панядзелка, стане на пару градусаў халадней – ад +4 да + 11. У сераду   22 сакавіка ў прахалодным паветры ноччу яшчэ не выключана паніжэнне да адмоўных значэнняў, і тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +4 да -3, а па паўночным усходзе пры ўмове праясненняў паветра можа астудзіцца да -6. Затое ў дзённыя гадзіны зноў цёпла: ад + 5 па паўночным усходзе да +16 па паўднёвым захадзе. Ну, і вядома, не можам не падзяліцца папярэднім прагнозам на сусветны метэаралагічны дзень і Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь , якія адзначаюцца 23 сакавіка. А прагноз і праўда выдатны: у начныя гадзіны па рэспубліцы +2 +8, а днём ад +8 да +15, а па поўдні краіны і да +16 +18. Будзем спадзявацца, што надвор'е не прынясе сюрпрызаў, і гэты святочны дзень усе метэаролагі Беларусі сустрэнуць не толькі ў цёплай абстаноўцы на працоўных месцах, але і з цяплом за акном. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова  
17.03.2023
Штармавое гідралагічнае папярэджанне
На прытоку Сожа рацэ Проня каля в.Ляцягі (Слаўгарадскі раён Магілёўская вобласць), узровень вады (значэнне ўзроўню вады на 17 сакавіка складае 266 см, пры сутачным росце 22 см) наблізіўся да небяспечнага высокага значэння (290 см), пры якім раней назіраліся затапленні прыбярэжных тэрыторый. У бліжэйшыя дні значэнне ўзроўню вады тут дасягае небяспечнай высокай адзнакі. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
15.03.2023
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыя з'яўляецца Асноўным законам дзяржавы. Сучасная Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая 15 сакавіка 1994 года. Змяненні і дапаўненні ўнесены ў яе па выніках рэспубліканскіх рэферэндумаў – 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года. У гэты дзень штогод адзначаецца дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Беларусі грунтуецца на трох асноўных кампанентах: * рэгуляванне правоў і свабоды * устанаўленне дзяржаўнага механізму * рэгламентаванне заканадаўчай сістэмы і сістэмы правасуддзя Дзень Канстытуцыі для беларусаў заўсёды асаблівае свята. Па выніках рэферэндуму 27 лютага 2022 года беларусы прагаласавалі за дзяржаву будучыні, абарону традыцыйных каштоўнасцяў і пашырэнне народаўладдзя. Мы стварылі і прынялі ўнікальны прававы дакумент, які замацаваў ключавыя каштоўнасці сучаснага беларускага грамадства: суверэнітэт і незалежнасць краіны, правы і свабоды грамадзян. Усё, чаго мы дамагліся за апошнія гады, было замацавана ў аснове новай Канстытуцыі, у поўнай адпаведнасці з духам часу. У абноўленую Канстытуцыю ўнесены многія важнейшыя пытанні, якія вызначаюць будучыню нашай дзяржавы. Толькі адказнае выкананне прынцыпаў Канстытуцыі дазволіць стварыць умовы для паспяховага жыцця ўсіх грамадзян нашай краіны. Абавязак кожнага з нас-выконваць палажэнні Канстытуцыі, праяўляць патрыятызм і актыўную грамадзянскую пазіцыю. Але іх рэалізацыю кожны павінен пачаць з сябе: што я магу зрабіць для агульнага дабра, якім будзем мой уклад у развіццё краіны. Толькі адказнае выкананне прынцыпаў Канстытуцыі дазволіць стварыць умовы для паспяховага жыцця ўсіх грамадзян нашай краіны.
14.03.2023
Белгідрамет цяпер у TikTok
  Паважаныя карыстальнікіі! Сачыць за навінамі, даведвацца  аб надвор'і ў Беларусі, аб неспрыяльных з'явах і дзейнасці Белгідрамета зараз можна на нашым акаўнце ў TikTok. Падпісвайцеся, каб не прапусціць абнаўленні і цікавыя відэа! Каб знайсці нас, дастаткова клікнуць па спасылцы або ўвесці ў пошукавым радку "belgidromet". Акрамя таго, нагадваем, што вы можаце публікаваць незвычайныя з'явы прыроды і надвор'я з пазнакай @belgidromet ў сваіх сацыяльных сетках, а мы размесцім іх на нашым акаўнце.  
[1..11] 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 [21..31]

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY 2025 экофорум 80 лет пабеды

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_2059f4577479b892d634e00c8e272f6f_work.jpg Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_c00affee24997e03b1b615ffd4e3bc27_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь 000485_e94c38d286db140d595e3a1c481b5d7e_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook
© Белгiдрaмет, 2016-2024