Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • telegram X youtube
  • Ru Be En
  • Стужка навін
Галоўная / Стужка навін

Стужка навін

24.02.2022
25 лютага 2022 года адбудзецца прамая тэлефонная лінія намесніка начальніка Белгідрамета
На 25 лютага з 11.00 да 12.00 па тэлефоне (+375 17) 272 23 13 запланавана прамая тэлефонная лінія па тэме "Фінансавыя пытанні, дзяржаўныя закупкі, дакументацыйнае забеспячэнне Белгідрамета" намесніка начальніка Белгідрамета Гоманавай Тамары Сяргееўны.
23.02.2022
23 лютага ў Белгідрамеце
23 лютага, у самае галоўнае мужчынскае свята, прадстаўнікам моцнага полу дораць падарункі, адрасуюць віншаванні. Менавіта гэтае свята ўвасабляе сабой усё тое, што жанчыны цэняць у мужчынах: мужнасць, сілу, клопат і адказнасць. Для першаснай прафсаюзнай арганізацыі Белгідрамета стала добрай традыцыяй віншаваць сваіх калег-мужчын з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь . І гэтае 23 лютага не стала выключэннем. З самай раніцы на прахадной была разгорнута своеасаблівая "паласа перашкод", на якой моцную палову чакалі разнастайныя заданні. Прадстаўніцы жаночай роты Белгідрамета (пераапранутыя ў касцюмы медсясцёр актывісты першаснай прафсаюзнай арганізацыі і грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын") прапаноўвалі мужчынам пераадолець усе перашкоды і праявіць кемлівасць, хуткасць, сілу і спрыт. У "разгорнутым палявым шпіталі" мужчыны маглі праверыць сваё самаадчуванне пасля фізічнай нагрузкі, атрымаць вітаміны і гематаген для падтрымання свайго здароўя. Ад першага намесніка начальніка Белгідрамета Святланы Андрэеўны Кузьміч і старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Наталлі Аляхновіч кожны ўдзельнік атрымаў заслужаную хвалу. Прафсаюз Белгідрамета віншуе ўсіх мужчын-абаронцаў Айчыны - са святам! Жадаем мудрасці і сілы, здароўя і мужнасці, упэўненасці і рашучасці! Жадаем смела змагацца за поспех і заўсёды дамагацца перамогі! Дарагія нашы мужчыны, будзьце моцнымі і сапраўднымі з станоўчымі якасцямі і перспектывамі!
18.02.2022
Удакладненне прагнозу ветру на дзень 19 лютага 2022 года
Як відаць на спадарожнікавым здымку, цыклон "YLENIA", які прынёс на тэрыторыю Беларусі ў чацвер моцныя вятры парывамі 15-20 м/с, а месцамі і 21-22 м/с, адышоў на Карэлію, і сёння днём наша краіна апынецца ў яго тылавой ветранай частке. Чакаюцца ападкі ў выглядзе кароткачасовых зарадаў мокрага снегу з дажджом. Пры гэтым месцамі, а па паўднёвым захадзе рэспублікі на большай частцы тэрыторыі яшчэ захаваюцца вятры парывамі да 15-18 м/с. Але зараз увага сіноптыкаў накіравана да цыклону «ZEYNEP», які ўжо аформіўся і, згодна са спадарожнікавым здымкам, размяшчаецца ў раёне Брытанскіх выспаў. Паводле сённяшніх разлікаў, траекторыя яго будзе праходзіць некалькі паўночней: праз поўдзень Швецыі на Эстонію і далей на Карэлію. У Беларусі ноччу 19 лютага парывы ветру ў многіх раёнах краіны будуць дасягаць 15-20 м/с (аранжавы ўзровень небяспекі). Раніцай і днём у суботу вецер будзе узмацняцца да 17-24 м/с, месцамі, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы чакаюцца парывы ветру да 25-30 м/с.Па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на раніцу і дзень 19 лютага ўзровень небяспекі павышаны да чырвонага, на астатняй частцы рэспублікі па-ранейшаму дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
17.02.2022
Атлантыка працягвае пастаўляць адзін за адным цыклоны
Атлантыка, як з рога багацця, працягвае пастаўляць адзін за адным цыклоны . Сёння наша ўвага прыкавана да цыклону, якому нямецкія метэаролагі далі назву "YLENIA" . На працягу дня ён будзе перамяшчацца на Фінскі заліў, працягваючы ўзмацняць градыенты атмасфернага ціску. Таму на працягу дня чацвярга вецер працягне ўзмацняцца, дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі. Паводле звестак на 12 гадзін дня, па рэспубліцы парывы ветру дасягаюць 15-20 м/с, максімальны на гэтую гадзіну парыў (21 м/с) зафіксаваны на метэастанцыі Навагрудак. У пятніцу 18 лютага цыклон «YLENIA» адыдзе на Карэлію, а тэрыторыя нашай краіны апынецца ў яго тылавой частцы. Таму ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с яшчэ захаваецца на большай частцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а таксама месцамі па Мінскай і Магілёўскай абласцях. Пакуль у нас надвор'е псуе "YLENIA", у Атлантычным акіяне пачынае зараджацца новы вельмі актыўны цыклон, які на карце носіць імя "ZEYNEP" . Заўтра 18 лютага (пятніца) да сярэдзіны дня гэты цыклон дасягне Вялікабрытаніі, а далей праз Данію і Латвію будзе трымаць шлях на паўночныя рэгіёны Расіі. Гэты цыклон абумовіць у суботу ў многіх раёнах нашай краіны ўзмацненне ветру ноччу парывамі да 15-20 м/с, раніцай і днём да 17-24 м/с, у паўднёва-заходніх раёнах месцамі не выключаны парывы і да 25-28 м/с. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
16.02.2022
Увага! У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца моцны вецер
Пасля ціхага і сонечнага надвор'я другая палова тыдня здасца проста экстрэмальнай, так як паўночна-атлантычныя цыклоны вырашылі пайсці ва-банк. Рухаючыся чарадой з вялікімі хуткасцямі па акваторыі Балтыйскага мора, яны, акрамя ападкаў, вырашылі моцнымі і вельмі моцнымі вятрамі праверыць на трываласць ўсю Заходнюю і Усходнюю Еўропу. Дастанецца і нашай краіне. У чацвер большую частку тэрыторыі рэспублікі накрые моцным ветрам парывамі да 15-20 м/с , днём месцамі парывы будуць дасягаць 21-24 м/с . У пятніцу вецер трохі сціхамірыцца, але толькі для таго, каб зноў набрацца сіл. І ў суботу , калі чарговы цыклон, яшчэ больш жвавы, выйдзе на Фінскі заліў, Беларусь апынецца ў зоне вялікіх барычных градыентаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі рэспублікі зноў чакаецца моцны парывісты вецер , а днём яго парывы будуць дасягаць 17-24 м/с, у паўднёва-заходніх раёнах месцамі 25-28 м/с. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова  
14.02.2022
16 лютага 2022 года адбудзецца прамая тэлефонная лінія начальніка Белгідрамета
На 16 лютага з 11.00 да 12.00 па тэлефоне (+375 17) 373 22 31 запланавана прамая тэлефонная лінія па тэме "Кіраўніцтва дзейнасцю Белгідрамета, радыяцыйны маніторынг, кадравая палітыка" начальніка Белгідрамета Канавальчыка Аляксандра Валер'евіча.
07.02.2022
Агульны сход калектыву Белгідрамета па падвядзенні вынікаў працы за 2021 год і вызначэнні задач на 2022 год
4 лютага 2022 года ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя адбыўся агульны сход па падвядзенні вынікаў работы за 2021 год і вызначэнні задач на 2022 год пры ўдзеле першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Балеслава. Падчас сходаў з дакладамі выступілі начальнік Белгідрамета Аляксандр Валер'евіч Канавальчык, яго намеснікі і начальнікі службаў. Рэзюмуючы прадстаўленую інфармацыю, Баляслаў Пірштук адзначыў, што ў справаздачным годзе Белгідраметам праведзена вялікая работа, атрыманы значныя вынікі, аднак нельга спыняцца на дасягнутым, неабходна паставіць яшчэ больш складаныя, амбіцыйныя мэты для таго, каб выйсці на новы якасны ўзровень. У рамках пасяджэння былі таксама агучаны мэты і задачы арганізацыі на 2022 год - удасканаленне і нарошчванне кадравага патэнцыялу, мадэрнізацыя гідралагічнай сеткі назіранняў, нарошчванне аб'ёмаў сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, павышэнне ўзроўню заработных плат работнікаў установы. Традыцыйна выніковы сход завяршыўся цырымоніяй узнагароджання лепшых работнікаў Белгідрамета за плённую працу, якаснае і адказнае выкананне службовых абавязкаў, высокія вынікі працоўнай дзейнасці ў 2021 годзе.
07.02.2022
Аб умовах надвор'я на працягу працоўнага тыдня
У мінулую нядзелю, 6 лютага, у Беларусі пацяплела, ды так, што на большай частцы тэрыторыі краіны, за выключэннем крайняга паўночнага ўсходу, нават сярэдняя за суткі тэмпература паветра не апускалася ніжэй за 0 градусаў. Снежнае покрыва здаецца вельмі неахвотна. Пакуль ад снега спрабуе ачысціцца толькі Брэсцкая вобласць. Але, прагнозы няўмольныя: вельмі цёплае для лютага надвор'е захаваецца на працягу ўсяго працоўнага тыдня. Таму снежным гурбам усё ж давядзецца ўшчыльніцца і падтаць. На працягу рабочага тыдня ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць знаходзіцца пад пераважным уплывам атмасферных франтоў, якія прадоўжаць пастаўляць у нашу краіну ападкі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом і цёплае атлантычнае паветра. Працягнецца павышэнне тэмпературнага фону. Начныя мінімумы будуць у асноўным вагацца ад слабаадмоўных да слабастаноўчых значэнняў, пры гэтым дзённыя максімумы ў асноўным будуць у межах 0, +5°С, у самыя цёплыя дні ў сярэдзіне тыдня па паўднёвым захадзе рэспублікі будзе да +7+8°С.
04.02.2022
У Белгідрамеце працягваецца абмеркаванне канстытуцыйнай рэформы
3 лютага ў Белгідрамеце адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванню Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праводзілася ў гібрыдным фармаце з удзелам работнікаў цэнтральнага апарата і абласных філіялаў Белгідрамета з дапамогай відэаканферэнцыі. Гэтым разам у якасці спікера выступіў старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Аляксандр Іванавіч Кузмітовіч. У ходзе разгляду і абмеркавання галоўнага пытання  –  унясення змяненняў і дапаўненняў у праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь спікер дыялогавай пляцоўкі завастрыў увагу на ключавых тэзісах, якія тычацца пашырэння грамадзянскіх правоў і свабод, праз магчымасць звароту ў Канстытуцыйны суд, з'яўленне новага органа  –  Усебеларускага народнага сходу, павышэнне патрабаванняў да кандыдата ў Прэзідэнты, захаванні і распаўсюдзе гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Асаблівую цікавасць у калектыве выклікала абмеркаванне пытанняў унясення ў новую рэдакцыю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сацыяльнай адказнасці грамадзян за захаванне свайго здароўя і адказнасць бацькоў за патрыятычнае выхаванне сваіх дзяцей. Удзельнікі пляцоўкі падчас абмеркавання прыйшлі да высновы, што ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь на дадзеным этапе – своечасовая мера, накіраваная на ўмацаванне суверэнітэту нашай краіны і яе далейшае стабільнае развіццё. У завяршэнні мерапрыемства Аляксандр Іванавіч не мог не закрануць і актуальныя пытанні працы прафсаюза ў сучасных умовах і ролі прафсаюзаў у сістэме сацыяльна-працоўных адносін. Кожны з удзельнікаў сустрэчы змог задаць пытанне і атрымаць вычарпальны адказ.  
04.02.2022
Увага! З 6 лютага ў Беларусі чакаецца пацяпленне
З нядзелі 6 лютага і ўвесь наступны тыдзень Атлантыка зноў уступіць у пагодную барацьбу з зімой, нагадаўшы аб сабе актыўнымі франтамі і ападкамі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Узяўшы штурм, яна сур'ёзна панізіць планку снежнага покрыва. Перайшоўшы амаль усюды на станоўчыя значэнні тэмпературы паветра, усталюе сярэднесутачныя значэння на 4-6 градусаў вышэй за кліматычную норму, што больш характэрна для сакавіка. У начныя гадзіны разам з адліжным надвор'ем дзе-нідзе ва ўмовах працяглых праясненняў яшчэ можа падмарожваць да -3 -8°, днём у асноўным будзе -1, +4°, а ў паўднёва-заходніх рэгіёнах да +7°    
[21..31] 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 [41..51]

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY 2025 экофорум 80 лет пабеды

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_2059f4577479b892d634e00c8e272f6f_work.jpg Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_c00affee24997e03b1b615ffd4e3bc27_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь 000485_e94c38d286db140d595e3a1c481b5d7e_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook
© Белгiдрaмет, 2016-2024