Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
    • Навуковая
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • X youtube facebook
  • Ru Be En
  • Інфармацыя
    • Iнфармацыя аграметэаролага
    • Iнфармацыя гідролага
    • Iнфармацыя кліматолага
    • Радыяцыйна-экалагічная сітуацыя
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
15.01.2019

Кліматычная характарыстыка 2018 года

 
 
 
2018 год быў цёплым. Сярэднегадавая тэмпература паветра склала + 7,9°С, што на 1,2°С вышэй за норму. 
Адхіленне сярэдняй гадавой тэмпературы паветра
ад кліматычнай нормы (+6,7°С) па Беларусі

Гэты год заняў чацвёртае месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў (ад найбольш цёплага года да найбольш халоднага) з 1945 года. На працягу ўсяго года, за выключэннем лютага і сакавіка, назіраліся станоўчыя анамаліі тэмпературы паветра. 
Адхіленне сярэдняй месячнай тэмпературы паветра
ад кліматычнай нормы ў сярэднім па Беларусі за 2018 год

2018 год пачаўся з цёплага студзеня (-2,7°С), тэмпература якога была на 1,7°С вышэй за норму. Асабліва цёплай была першая дэкада, калі дзённыя тэмпературы дасягалі +8°С. Пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 0°С да меншых значэнняў, што азначае пачатак зімы ў кліматалогіі, ажыццявіўся па ўсёй тэрыторыі краіны 8 студзеня, што больш чым на паўтара месяца пазней сваіх звычайных тэрмінаў. З сярэдзіны студзеня утварыўся ўстойлівы снежны полаг, які ўтрымліваўся да канца зімы. 
Люты быў значна халадней, з сярэднямесячнай тэмпературай -6,0°С, што на 1,7°С ніжэй за норму. Асабліва халодным быў канец месяца, калі ў начныя гадзіны тэмпература паветра паніжалася да -15°С і ніжэй. У гэтым месяцы была зарэгістравана самая нізкая тэмпература паветра за 2018 год - -30,4°С, якая адзначана ў Клічаве 27 лютага.
Сярэдняя тэмпература за вясну 2018 года склала + 8,3°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,3°С. Нягледзячы на станоўчую тэмпературную анамалію сезона, вясна пачалася з халоднага сакавіка з сярэдняй тэмпературай паветра за месяц +0,2°С, якая была ніжэйшай за кліматычную норму на 2,8°С. Такі халодны сакавік бывае прыблізна адзін раз у 5 гадоў. 
7-8 сакавіка па паўднёвым захадзе, а 23 сакавіка - 1 красавіка па большай частцы тэрыторыі краіны ажыццявіўся пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 0°С у бок станоўчых значэнняў (пачатак вясны ў кліматалогіі). 
Красавік быў вельмі цёплым. У першыя пяць дзён красавіка паўсюдна адбылося разбурэнне снежнага покрыва. Сярэдняя тэмпература паветра ў красавіку склала +10,5°С, што на 3,2°С вышэй за кліматычную норму. Такі цёплы красавік адзначаецца другі раз пасля анамальна цёплага красавіка 2000 года з тэмпературай +10,9°С. 
Пачатак вегетацыйнага перыяду (пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 5°С) па ўсёй тэрыторыі краіны ажыццявіўся 3-5 красавіка, у тэрміны блізкія да звычайных. Ўстойлівы пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 10°С (пачатак перыяду актыўнай вегетацыі) практычна па ўсёй краіне ажыццявіўся 4-15 красавіка, на паўтары-дзве дэкады раней, чым звычайна. Толькі па крайнім паўночным і паўночна-усходнім раёнам ён ажыццявіўся ў тэрміны, блізкія да звычайных (29 красавіка). 29-30 красавіка, амаль на месяц раней сваіх звычайных тэрмінаў, адбыўся пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз +14°С у бок больш высокіх значэнняў, што лічыцца пачаткам лета ў кліматалогіі. 
Май апынуўся анамальна цёплым з сярэднямесячнай тэмпературай +16,9°С, што вышэй за кліматычную норму на 3,5°С. Такі цёплы май у Беларусі адзначаны ўпершыню за ўвесь перыяд метэаназіранняў. Нягледзячы на высокую тэмпературу паветра, абсалютныя майскія максімумы не былі перавышаны.
Улетку 2018 года сярэдняя тэмпература паветра склала + 18,9°С, што на 1,6°С вышэй за норму. Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох летніх месяцаў была вышэй за кліматычную норму. У чэрвені сярэдняя па рэспубліцы тэмпература паветра склала +17,6°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,2°С. У ліпені сярэдняя па рэспубліцы тэмпература паветра склала +19,6°С пры норме +18,4°С. Сярэдняя тэмпература жніўня была вышэй за норму на +2,3°С і склала +19,6°С. За лета па тэрыторыі краіны адзначана ад 32 да 62 гарачых дзён (з максімальнай тэмпературай паветра +25°С і вышэй) пры норме 28-60 дзён. Лік вельмі гарачых дзён (з максімальнай тэмпературай паветра +30°С і вышэй) у гэтым годзе склала ад 1 да 14, а нармальным лічыцца ад 3 да 15 дзён з такімі тэмпературамі, прычым найбольшая колькасць вельмі гарачых дзён адзначалася ў жніўні. Максімальная тэмпература паветра за летні сезон была зарэгістравана 14 жніўня на метэастанцыях Ваўкавыск і Пінск і склала +32,6°С і гэта значэнне з'яўляецца абсалютным тэмпературным рэкордам года.
Увосень сярэдняя тэмпература паветра склала +8,0°С пры норме 6,5°С. Цёплымі былі ўсе тры месяцы, асабліва верасень, калі сярэдняя тэмпература паветра перавышала кліматычную норму на 2,9°С і склала + 15,0°С. Такі цёплы верасень адзначаецца ўпершыню за перыяд з 1945 года.
22-23 верасня, прыкладна на 2 дэкады пазней сваіх звычайных тэрмінаў, адбыўся ўстойлівы пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 14°С у бок паніжэння, што ў кліматалогіі азначае канец кліматычнага лета. Такім чынам, кліматычнае лета ў 2018 годзе склала практычна чатыры месяцы. 23-25 верасня ў тэрміны блізкія к звычайным, на большай частцы тэрыторыі краіны ажыццявіўся пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 10°С (заканчэнне перыяду актыўнай вегетацыі). У паўднёва-заходніх раёнах гэты пераход ажыццявіўся 29 верасня. У кастрычніку і лістападзе станоўчая анамалія тэмпературы склала 1,3 і 0,1°С адпаведна. У канцы кастрычніка па паўночным і паўночным усходзе краіны і ў першай-другой дэкадзе лістапада па астатняй тэрыторыі скончыўся вегетацыйны перыяд, гэта значыць адбыўся пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 5°С у бок больш нізкіх значэнняў. У другой і трэцяй дэкадзе лістапада, у тэрміны блізкія да звычайных, пачалася кліматычная зіма, а менавіта пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 0°С у бок паніжэння.
Снежань быў цёплым, сярэдняя тэмпература паветра за месяц склала -1,9°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,4°С. Асабліва цёплай выдалася трэцяя дэкада снежня, калі дзённыя максімумы тэмператур дасягалі на паўднёвым захадзе краіны +4+5°С. Снежнае покрыва пачало ўсталёўвацца ў канцы лістапада, на апошні дзень года ўтрымлівалася на большай частцы тэрыторыі краіны, за выключэннем Брэсцкай вобласці.
За 2018 год у сярэднім па краіне выпала 585 мм ападкаў або 89% нормы (норма 645 мм). 
Адхіленне гадавых сум ападкаў ад кліматычнай нормы (645 мм) па тэрыторыі Беларусі

З 12 месяцаў найбольш вільготнымі месяцамі былі ліпень і снежань, калі сума ападкаў істотна перавышала норму. Самым вільготным месяцам года быў ліпень, калі ў сярэднім па краіне выпала 148 мм ападкаў або 174% ад месячнай нормы. Ліпень 2018 года заняў 4 месца ў ранжыраваным шэрагу метэаназіранняў па месячных сумах ападкаў, пачынаючы з 1945 года. Самымі сухімі месяцамі былі лістапад і травень, на працягу якіх у сярэднім па краіне выпала 21 і 29 мм ападкаў адпаведна (46% і 49% кліматычнай нормы). Такое і меншая колькасць ападкаў у траўні адзначаецца прыкладна адзін раз у 10 гадоў, у лістападзе – раз у 8 гадоў. Таксама вельмі сухой была другая дэкада кастрычніка, калі па ўсёй тэрыторыі Беларусі ападкаў не адзначалася. Такая малая колькасць ападкаў у гэты перыяд назіраецца другі раз з 1979 года. 
Адхіленне месячных сум ападкаў ад кліматычнай нормы
за 2018 год па тэрыторыі Беларусі

У 2018 годзе ў Беларусі зарэгістраваны наступныя віды небяспечных з'яў: адзначана па адным выпадку вельмі моцнага ветру з хуткасцю 27 м/с (у Слаўгарадзе 21 красавіка), выпадзенне граду дыяметрам 27 мм (у Полацку 17 мая), наліпанне мокрага снегу дыяметрам 35-84 мм (у Барысаве 15-16 лістапада) і 12 выпадкаў вельмі моцных дажджоў, у тым ліку ліўняў. Максімальная сутачная колькасць ападкаў зарэгістравана ў Касцюковічах 22 ліпеня (80 мм), дзе быў перавышаны сутачны максімум ападкаў за ўвесь перыяд назірання. У траўні і чэрвені на поўдні краіны адзначалася глебавая засуха. Замаразкі ў паветры і на глебе рэгістраваліся з мая па чэрвень і з верасня па кастрычнік.


Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook

© Белгiдрaмет, 2016-2026