Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
    • Навуковая
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • X telegram youtube
  • Ru Be En
  • Інфармацыя
    • Iнфармацыя аграметэаролага
    • Iнфармацыя гідролага
    • Iнфармацыя кліматолага
    • Радыяцыйна-экалагічная сітуацыя
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
06.07.2026

Кліматычная характарыстыка чэрвеня 2026 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за першы летні месяц 2026 года склала +18,3°C, што вышэй за кліматычную норму на 1,3°C. Такая і больш высокая тэмпература паветра ў чэрвені бывае прыкладна адзін раз у 5 гадоў. А самым цёплым быў чэрвень 2019 года з сярэдняй месячнай тэмпературай паветра + 21,0°C.

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра чэрвеня за перыяд 1991-2026 гадоў ад кліматычнай нормы (+17,0°C)

Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў асноўным у межах ад 0,8 да 1,6°C.

У абласным разрэзе найбольшыя станоўчыя анамаліі тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны на тэрыторыі Гродзенскай вобласці (у сярэднім па вобласці 1,7°C), найменшыя – на тэрыторыі Гомельскай вобласці (у сярэднім па вобласці 0,9°C).

Адхіленне (°C) сярэдняй тэмпературы паветра чэрвеня

ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

 

Тэмпературны рэжым месяца быў неаднародным, надвор'е адрознівалася сваёй няўстойлівасцю і анамальна гарачымі тэмпературамі. Сярэдняя тэмпература паветра за першую дэкаду была на 0,9°C вышэй за кліматычную норму. Другая дэкада была прахалоднай, ніжэйшай за кліматычную норму на 1,5°C. выключна гарачай выдалася трэцяя дэкада, сярэдняя тэмпература паветра якой перавысіла кліматычную норму на 4,6°C.

 

Сярэдняя тэмпература паветра і Кліматычная норма

па дэкадах чэрвеня 2026 года па тэрыторыі Беларусі

Тэмпература паветра днём у першых двух дэкадах знаходзілася пераважна ў межах + 18 +24°C, а ў самыя цёплыя дні падымалася да + 25°C і вышэй. У трэцяй дэкадзе тэмпература паветра знаходзілася ў межах + 25 +29°C, а ў найбольш гарачыя дні падымалася да + 30°C і больш, а 28-30 чэрвеня месцамі перавышала 35-ці градусную адзнаку, што адпавядае крытэру небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явы. Днём 29 чэрвеня на станцыі Пінск быў зарэгістраваны нацыянальны рэкорд максімальнай тэмпературы паветра (+40,4°C). Папярэдні рэкорд быў зарэгістраваны на станцыі Гомель 8 жніўня 2010 года. Тады тэмпература паветра на 1,5°C была ніжэйшай і склала +38,9°C. На ўсіх станцыях Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а таксама па асобных станцыях Мінскай і Гомельскай абласцей былі абноўлены абсалютныя максімумы тэмпературы паветра як для чэрвеня, так і за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

Тэмпература паветра ўначы пераважна знаходзілася ў межах +10 +15°C, а ў самыя халодныя ночы месцамі апускалася да +3 +9°C. мінімальная тэмпература паветра за месяц адзначана на станцыі Палеская 1 чэрвеня і склала +0,1°C.

У канцы месяца ў заходніх і паўднёвых рэгіёнах краіны была адзначана такая з'ява, як трапічныя ночы, калі тэмпература паветра складала +20°C і больш. 29 чэрвеня была зафіксавана адна з самых гарачых начэй: на станцыях Гродна і Брэст у начныя гадзіны тэмпература паветра не апускалася ніжэй +24,7°C і +23,5°C адпаведна. А самая гарачая трапічная ноч за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў была зарэгістраваная на станцыі Віцебск 8 жніўня 2010 года з мінімальнай тэмпературай паветра +25,8°C.

За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 66 мм ападкаў, што склала 92% кліматычнай нормы. На большай частцы тэрыторыі краіны выпала 60-110% месячнай нормы ападкаў.

Адхіленне (%) месячнай сумы ападкаў за чэрвень

ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Найбольшая за месяц колькасць ападкаў выпала на тэрыторыі Мінскай вобласці – у сярэднім па вобласці 73 мм (97% кліматычнай нормы). Найменшая колькасць ападкаў выпала на тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей – у сярэднім па абласцях выпала 58 мм (85% кліматычнай нормы) і 59 мм (83% кліматычнай нормы) адпаведна.

Колькасць ападкаў за чэрвень 2026 года і Кліматычная норма

па абласцях і па тэрыторыі Беларусі

Размеркаванне ападкаў на працягу месяца характарызавалася прасторавай неаднастайнасцю. Першая і другая дэкады былі вільготнымі: выпала 151 і 118% дэкаднай нормы адпаведна. У трэцяй дэкадзе назіраўся выяўлены дэфіцыт вільгаці-выпала 22% дэкаднай нормы.

Колькасць ападкаў і Кліматычная норма
па дэкадах чэрвеня 2026 года па тэрыторыі Беларусі

На працягу месяца ў асобных раёнах адзначаліся туманы, навальніцы, месцамі суправаджаліся градам. 12 чэрвеня на станцыі Мсціслаў быў адзначаны град дыяметрам да 32 мм, які дасягнуў крытэра небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явы (дыяметр 20 мм і больш). Дажджы насілі пераважна ліўневы характар, месцамі былі моцнымі, а дзе-нідзе колькасць ападкаў дасягала крытэрыяў небяспечнай з'явы. Так,

7 чэрвеня ў раёне ГП Гарадзішча зарэгістраваны вельмі моцны лівень з колькасцю ападкаў 84 мм, 8 чэрвеня быў адзначаны вельмі моцны дождж па дадзеных ГП Чэрнічы з колькасцю ападкаў 71,4 мм, па дадзеных ГП Нарач – 65,8 мм, па дадзеных метэастанцыі Слуцк – 51,8 мм.месцамі адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру за месяц (23 м/с) была зарэгістраваная на станцыі Брагін 22 чэрвеня.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідраме абавязкова

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook

© Белгiдрaмет, 2016-2026