Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
    • Навуковая
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • youtube facebook X
  • Ru Be En
  • Інфармацыя
    • Iнфармацыя аграметэаролага
    • Iнфармацыя гідролага
    • Iнфармацыя кліматолага
    • Радыяцыйна-экалагічная сітуацыя
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
01.03.2019

Кліматычная характарыстыка лютага 2019 года

 
Люты 2019 года быў вельмі цёплым з сярэдняй тэмпературай паветра +0,2°С, што вышэй за кліматычную норму на 4,5°С. Такім і больш цёплым на тэрыторыі Беларусі люты бывае прыкладна раз у 12 гадоў. У ранжыраваным шэрагу назіранняў з 1945 года люты гэтага года заняў 7 месца, а самым цёплым быў люты 1990 года з сярэднямесячнай тэмпературай паветра +2,6 ºС. 
 
Адхіленне сярэдняй месячнай тэмпературы паветра лютага 2019 года 
ад кліматычнай нормы (-4,3ºС) па Рэспубліцы Беларусь 

Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася паўсюдна. Найбольшыя адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Віцебскай вобласці (5,1°С), найменшыя-у Гомельскай (4,1°С).
Тэмпературны фон у лютым быў няўстойлівым. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра ў асноўным знаходзілася ў інтэрвале ад -2°С да + 4°С, пры пахаладаннях месцамі апускалася да -5°С, а ў самыя цёплыя дні ў асобных раёнах падымалася да +6+12°С. Абсалютны максімум тэмпературы паветра быў зарэгістраваны ў Брэсце 19 лютага і склаў +12,5°С. Ноччу тэмпература паветра ў асноўным вагалася ад слабаадмоўных да слабадакладных значэнняў, а ў самыя халодныя ночы ў асобных раёнах краіны паніжалася да-10-13°С. Абсалютны мінімум тэмпературы паветра быў зарэгістраваны ў Мінску ўначы 23 лютага і склаў -13,5°С.
Усе тры дэкады лютага ў Беларусі былі цёплымі: першая дэкада была вышэйшай за кліматычную норму на 4,8°С, другая-на 5,7°С, трэцяя - на 2,8°С. 

Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма 
па дэкадах лютага 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь

У лютым колькасць ападкаў у сярэднім па Беларусі склала 15,7 мм або 44% кліматычнай нормы. Недабор ападкаў адзначаўся на ўсёй тэрыторыі краіны. Найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Віцебскай вобласці-у сярэднім па вобласці 22 мм (55% кліматычнай нормы), найменшая ў Гомельскай вобласці-у сярэднім па вобласці 11,9 мм (34% кліматычнай нормы). 
 
Колькасць ападкаў за люты 2019 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 

Усе тры дэкады лютага былі сухімі: у першай дэкадзе выпала 41% кліматычнай нормы ападкаў, у другой-62%, у трэцяй – 30%. 
Колькасць ападкаў і кліматычная норма па дэкадах лютага 2019 года 
па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Ападкі выпадалі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Снежнае покрыва ў лютым залягала на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай абласцей паўсюдна, у Мінскай і Гомельскай абласцях-у большасці раёнаў. На астатняй тэрыторыі краіны снежнае покрыва ўтрымлівалася толькі месцамі, прычым у Брэсцкай вобласці яно практычна сышло. На апошні дзень месяца вышыня снегу склала ад 1 да 17 см (МС Мсціслаў). 
У асобныя суткі месяца месцамі адзначаліся туманы, слабыя галалёдна-шэраневыя з'явы, на асобных участках дарог галалёдзіца. У асобных раёнах узмацняўся вецер да 15-20 м/с, максімальная хуткасць ветру (20 м/с) зарэгістравана ў Слаўгарадзе 21 лютага і ў Слуцку 22 лютага.

 

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook

© Белгiдрaмет, 2016-2026