Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
    • Навуковая
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • facebook youtube telegram
  • Ru Be En
  • Інфармацыя
    • Iнфармацыя аграметэаролага
    • Iнфармацыя гідролага
    • Iнфармацыя кліматолага
    • Радыяцыйна-экалагічная сітуацыя
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
06.06.2022

Кліматычная характарыстыка мая 2022 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за май 2022 года склала 11,6°С, што ніжэй за кліматычную норму на 1,8°С. Апошні вясновы месяц бягучага года заняў 17 месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад найбольш халоднага да найбольш цёплага, пачынаючы з 1945 года. А апошні раз май з роўнай альбо больш нізкай тэмпературай паветра адзначаўся ў 2020 годзе.

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра мая за перыяд 1991-2022 гг.
ад кліматычнай нормы (13,4°С)

Па ўсёй частцы тэрыторыі краіны адзначалася адмоўная анамалія тэмпературы паветра, якая знаходзілася ў асноўным у межах ад -1,0 да -2,5°С. найбольшая адмоўнае адхіленне ад нормы адзначана на паўночным усходзе краіны на станцыі Езярышча (-3,0°С). Найменшую – на паўднёва-захадзе на станцыі Брэст (-0,7°С).
У абласным разрэзе найменшыя значэнні адмоўных адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Брэсцкай вобласці (-1,3ºС), у Мінскай і Магілёўскай абласцях адхіленні былі найбольшымі (-2,1 ºС).

Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра траўня
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох дэкад была ніжэй за норму. Асабліва халоднай выдалася трэцяя дэкада з адмоўнай анамаліяй -2,5°С адпаведна.
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма
па дэкадах мая 2022 года па тэрыторыі Беларусі

Тэмпература паветра днём на працягу месяца ў асноўным складала + 10 + 20°С, а ў самыя цёплыя суткі падымалася да +21 +28°С. максімальнага значэння (+29,7°С) тэмпература паветра дасягнула 12 мая на станцыі Лельчыцы.
Тэмпература паветра ноччу на працягу месяца знаходзілася ў асноўным у межах 0 + 13°С, а ў самыя халодныя ночы пераважна ў першай дэкадзе месяца ў асобных раёнах апускалася да адмоўных значэнняў. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыях Езярышча і Бярэзінскі запаведнік 5 мая і склала -4,3°С.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 62 мм ападкаў, што склала 98% кліматычнай нормы. Па тэрыторыі краіны ўмовы ўвільгатнення былі неаднастайныя: па большай частцы выпала 75-135% нормы. Па паўднёвым захадзе колькасць ападкаў была найменшай і знаходзілася ў межах 47-70% нормы.

Адхіленне ( % ) месячнай сумы ападкаў за травень
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Гродзенскай вобласці – у сярэднім па вобласці 75,1 мм або 115% нормы. Менш за ўсё - на тэрыторыі Брэсцкай вобласці – 38,8 мм або 61% нормы.
Колькасць ападкаў за травень 2022 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Беларусі

Значны дэфіцыт ападкаў адзначаўся ў першай дэкадзе (4,0 мм або 23% нормы), для другой дэкады таксама быў характэрны недахоп ўвільгатнення (выпала 13,4 мм або 63% нормы). Трэцяя дэкада была вельмі вільготнай (адзначана 44,7 мм або 182% нормы).
Колькасць ападкаў і кліматычная норма
па дэкадах мая 2022 года па тэрыторыі Беларусі

Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджоў. Паўсюдна назіраліся навальніцы, у асобных раёнах-град, у начныя і ранішнія гадзіны – туманы.
Па ўсёй тэрыторыі краіны адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш, месцамі якое дасягнула крытэра небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явы (25 м/с і больш). Максімальная хуткасць ветру за месяц зарэгістраваная на станцыі Клічаў 12 мая (31 м/с).
 

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook

© Белгiдрaмет, 2016-2026