Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
02.04.2021

Кліматычная характарыстыка сакавіка 2021 года

Сярэдняя тэмпература паветра па Беларусі ў сакавіку 2021 года склала +1,1°С, што вышэй за кліматычную норму на 0,9°С.

Адхіленне сярэдняй месячнай тэмпературы паветра сакавіка
ад кліматычнай нормы па Рэспубліцы Беларусь

Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсей тэрыторыі краіны, дасягнуўшы найбольшых значэнняў у Віцебскай вобласці (у сярэднім па вобласці 1,3°С), а найменшых – у Гомельскай вобласці (у сярэднім па вобласці 0,6°С). Дзённыя тэмпературы паветра на працягу месяца былі пераважна станоўчымі і знаходзіліся ў межах ад +1 да +10°С, у канцы месяца падымаліся да +15°С і вышэй. У начныя гадзіны тэмпература паветра знаходзілася пераважна ў межах ад -10°С да +3°С, у самыя цёплыя ночы, у асноўным у канцы месяца, паднімаючыся да +4 +10°С. Мінімальнае значэнне тэмпературы паветра зарэгістравана 6 сакавіка на станцыі Езярышча (-17,9°С). Максімальнае значэнне тэмпературы паветра зарэгістравана ў Пружанах 31 сакавіка і склала +20,6°С.
Тэмпература паветра ўсіх трох дэкад сакавіка была вышэй за норму.

Сярэдняя тэмпература паветра па дэкадах сакавіка 2021 года
і кліматычная норма па Рэспубліцы Беларусь

У сярэднім па Беларусі за сакавік выпала 26,7 мм ападкаў, што склала 68% кліматычнай нормы. Па ўсёй тэрыторыі краіны адзначаўся дэфіцыт увільгатнення, за выключэннем асобных пунктаў назірання ў Віцебскай (Езярышча, Віцебск) і Гомельскай абласцях (Жыткавічы), на якіх на працягу месяца выпала кліматычная норма і больш ападкаў. Найменшая колькасць адзначана на тэрыторыі Брэсцкай вобласці (19,1 мм ападкаў або 53% нормы). Найбольшая колькасць адзначана ў Віцебскай вобласці (33,1 мм або 79% нормы).

Колькасць ападкаў за сакавік 2021 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Ападкі ў Беларусі на працягу месяца выпадалі нераўнамерна. Першая і трэцяя дэкады былі засушлівымі, на працягу якіх выпала 31 і 42% дэкаднай нормы адпаведна. У другой дэкадзе ў сярэднім па краіне выпала 133% дэкаднай нормы ападкаў.

Колькасць ападкаў па декадам ў сакавіку 2021 года
і кліматычная норма па Рэспубліцы Беларусь

Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу. У першай-другой дэкадах сакавіка на тэрыторыі Віцебскай і Брэсцкай абласцей працягнулася, а на астатняй тэрыторыі краіны пачалося разбурэнне снежнага покрыва. На апошні дзень месяца снежны полаг паўсюдна адсутнічаў.
У сакавіку адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру адзначана ў Салігорску 7 сакавіка і склала 22 м/с. У асобныя суткі месцамі назіраліся завеі, туманы, галалёдна-шэраневыя з'явы, на дарогах галалёдзіца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў