Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
    • Навуковая
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • https://www.instagram.com X youtube
  • Ru Be En
  • Інфармацыя
    • Iнфармацыя аграметэаролага
    • Iнфармацыя гідролага
    • Iнфармацыя кліматолага
    • Радыяцыйна-экалагічная сітуацыя
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
06.06.2022

Кліматычная характарыстыка вясны 2022 года

 
Сярэдняя тэмпература паветра вясновага сезона 2022 года склала 6,2°С, што на 1,1ºС ніжэй за кліматычную норму. Мінулы вясновы сезон заняў толькі 78 месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага халоднага да самага цёплага сезона, пачынаючы з 1881 года.
Адхіленне сярэдняй месячнай тэмпературы паветра вясновага сезона ад кліматычнай нормы (7,3ºС) па Рэспубліцы Беларусь

Па большай частцы тэрыторыі краіны адмоўная анамалія сезоннай тэмпературы паветра знаходзілась ў межах 1,0-1,5 ºС.
Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра вясновага сезона ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Найбольшыя адмоўныя адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы былі адзначаны на тэрыторыі Мінскай вобласці (у сярэднім па вобласці -1,4°С), найменшыя - на тэрыторыі Гродзенскай вобласці (у сярэднім па вобласці -1,0°С). Тэмпературны рэжым вясновага сезона быў неаднародным: сярэдняя тэмпература сакавіка была блізкая да нормы (станоўчая анамалія склала 0,3°С). Красавік і май былі халоднымі з адмоўнай анамаліяй роўнай 2,1 і 1,8°С адпаведна.
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма па месяцах вясновага сезона 2022 года па Рэспубліцы Беларусь

Устойлівы пераход сярэднесутачнай тэмпературы паветра праз 0°С у бок павышэння (канчатак зімы - пачатак вясны ў кліматалогіі) адбыўся па заходняй палове Гродзенскай і паўднёвай палове Мінскай вобласці, па ўсёй тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей 4-15 лютага, што на 2-4 тыдні раней за звычайныя тэрміны. Па астатняй тэрыторыі краіны пераход адбыўся 13-20 сакавіка на 1-2 тыдні пазней за ўстаноўлены час.
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за сакавік 2022 года склала 1,1°С, што вышэй за кліматычную норму на 0,3°С. Максімальнага значэння (+19,2°С) тэмпература паветра дасягнула 23 сакавіка на станцыі Высокае. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Езярышча 10 сакавіка і склала -19,9°С, дасягнуўшы самага нізкага значэння за бягучы сезон.
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за красавік 2022 года склала 5,7°С, што ніжэй за кліматычную норму на 2,1°С. Максімальнага значэння (+20,9 ° С) тэмпература паветра дасягнула 15 і 25 красавіка на станцыі Лельчыцы. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Пружаны 4 красавіка і склала -9,0°С.
Устойлівы пераход праз 5°С у бок павышэння (пачатак вегетацыйнага перыяду) ажыццявіўся па большай частцы тэрыторыі краіны 7 красавіка ў тэрміны блізкія да звычайных, а ў асобных раёнах (у цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частках краіны) - у другой дэкадзе месяца - 13-19 красавіка. Вегетацыйны перыяд пачаўся на 1-9 дзён пазней за ўстаноўленыя тэрміны.
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за май 2022 года склала 11,6°С, што ніжэй за кліматычную норму на 1,8°С. Максімальнага значэння (+29,7°С) тэмпература паветра дасягнула 12 мая на станцыі Лельчыцы (самая высокая тэмпература паветра за сезон). Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыях Езярышча і Бярэзінскі запаведнік 5 мая і склала -4,3°С.
Устойлівы пераход праз 10°С у бок павышэння (пачатак перыяду актыўнай вегетацыі) ажыццявіўся ў асноўным у трэцяй дэкадзе красавіка - першай дэкадзе траўня на адну-два тыдні пазней звычайных тэрмінаў. Толькі па крайнім паўночным усходзе (Езярышча) перыяд актыўнай вегетацыі пачаўся на тры тыдні пазней звычайнага - у трэцяй дэкадзе мая (22 мая).
За вясну ў сярэднім па краіне выпала 154,4 мм ападкаў, што складае 110 працэнтаў кліматычнай нормы за сезон. Па тэрыторыі краіны ўмовы ўвільгатнення былі неаднародныя. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала 80-150 працэнтаў сезоннай нормы.
Адхіленне (%) месячнай сумы ападкаў за вясновы сезон ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

У абласным разрэзе найбольшая колькасць ападкаў адзначана на тэрыторыі Магілёўскай вобласці (196,7 мм або 144 працэнты нормы сезона). Найменшая - у Віцебскай вобласці - 111,7 мм або 80% нормы.
Колькасць ападкаў за вясну 2022 года і кліматычная норма па абласцях і тэрыторыі Беларусі

На працягу вясны на тэрыторыі Беларусі ападкі выпадалі нераўнамерна.
Істотны недабор ападкаў назіраўся ў сакавіку (17 працэнтаў нормы). Сакавік 2022 года стаў самым засушлівым за ўсю гісторыю назіранняў, пачынаючы з 1945 года. На 19 станцыях на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей былі абноўлены гістарычныя мінімумы сумы ападкаў за месяц. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала 1-30% нормы. Па паўднёвым усходзе выпала найбольшая колькасць ападкаў - больш за 45% нормы.
Залішняе ўвільгатненне адзначалася ў красавіку (выпала 222% нормы). Красавік 2022 год стаў самым вільготным за перыяд гадоў, пачынаючы з 1945 года. На 9 станцыях на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей былі абноўлены гістарычныя максімумы сумы ападкаў за месяц.
У маі сума ападкаў за месяц была блізкая да нормы (98% нормы).
Колькасць ападкаў і кліматычная норма па месяцах вясны 2022 года

У весну ападкі выпадалі пераважна ў выглядзе дажджу, у пачатку сезона таксама адзначаліся змешаныя і цвёрдыя ападкі. У першай дэкадзе сакавіка снежнае покрыва ў асноўным захоўвалася па большай частцы тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай, а таксама на асобных пунктах назірання Мінскай і Гродзенскай абласцей. Па астатняй тэрыторыі наяўнасць снежнага покрыва насіла эпізадычны характар. У другой і трэцяй дэкадах сакавіка працягвалася разбурэнне снежнага покрыва, але ў сувязі з выпадкамі выпадзення снегу ў канцы месяца ў асобных раёнах краіны адзначалася снежнае покрыва вышынёй ад 0,1 см (Вілейка, Езярышча) да 5 см (Орша). Поўнае разбурэнне снежнага покрыва на тэрыторыі Беларусі адбылося ў канцы сакавіка - пачатку красавіка.
На працягу вясны паўсюдна адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш, месцамі дасягнула крытэрыю небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явы (25 м/с і больш). Максімальная хуткасць ветру за сезон зарэгістраваная на станцыі Клічаў 12 мая (31 м/с).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook

© Белгiдрaмет, 2016-2026