Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
    • Навуковая
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • facebook X telegram
  • Ru Be En
  • Інфармацыя
    • Iнфармацыя аграметэаролага
    • Iнфармацыя гідролага
    • Iнфармацыя кліматолага
    • Радыяцыйна-экалагічная сітуацыя
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
05.12.2019

Кліматычная характарыстыка восені 2019 года

 Сярэдняя тэмпература паветра восеньскага сезону 2019 года склала +8,8°С, што на 2,2ºС вышэй за кліматычную норму. 
 
Адхіленне сярэдняй месячнай тэмпературы паветра восеньскага сезону
ад кліматычнай нормы (+6,6 ºС) па Рэспубліцы Беларусь
Найбольшыя станоўчыя адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы былі адзначаны на тэрыторыі Брэсцкай вобласці (у сярэднім па вобласці +2,5ºС), найменшыя – на тэрыторыі Віцебскай вобласці (у сярэднім па вобласці +2,1°С). Такая цёплая восень на тэрыторыі Беларусі адзначаецца другі раз, пачынаючы з 1945 года. Апошні раз так цёпла ў Беларусі было ў 1967 годзе, а ў Брэсцкай вобласці–упершыню. 
Цёплымі былі ўсе тры месяцы восені, асабліва лістапад, калі сярэдняя тэмпература паветра перавышала кліматычную норму на 3,3ºС. У верасні і кастрычніку станоўчая анамалія склала 0,7 ºС і 2,8 ºС адпаведна. 
Сярэдняя тэмпература верасня склала +12,8ºС. Па тэмпературным рэжыме месяц быў неаднародным-вельмі цёплай была першая дэкада, сярэдняя тэмпература паветра якой перавышала норму на +3,3°С, а дзённыя тэмпературы складалі ў асноўным +20..+28°С. Другая дэкада на 0,5°С была вышэй за норму. Тэмпература паветра трэцяй дэкады была ніжэй за норму на 1,6°С. У самыя халодныя ночы месяца тэмпература паветра апускалася да адмоўных значэнняў. Абсалютны мінімум тэмпературы паветра за месяц адзначаны ў Брагіне 24 верасня (-5,7°С). Абсалютны максімум тэмпературы паветра за месяц быў адзначаны ў Пінску 2 верасня (+31,1°С).

Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма па месяцах 
восеньскага сезону 2019 года па Рэспубліцы Беларусь
Заканчэнне кліматычнага лета (пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 14°С у бок паніжэння) ажыццявіўся 14-17 верасня; у 2019 годзе яно доўжылася ў сярэднім па краіне чатыры месяцы (з другой дэкады траўня).
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за кастрычнік склала + 9,5°. Першая дэкада была халоднай з сярэдняй тэмпературай паветра на 0,8°С ніжэй за норму. Другая-анамальна цёплай з сярэдняй тэмпературай на 6,0°С вышэй за кліматычную норму. Тэмпература паветра трэцяй дэкады таксама была на 3,2°С вышэй за норму. У самыя цёплыя суткі другой і трэцяй дэкады дзённыя тэмпературы перавышалі 20-ці градусную адзнаку і па большай частцы тэрыторыі краіны былі абноўлены рэкорды дня. Абсалютны максімум тэмпературы паветра за месяц зарэгістраваны 14 кастрычніка ў Брагіне (+24,8°С). Абсалютны мінімум тэмпературы паветра за месяц адзначаны 31 кастрычніка ў Бабруйску (-10,3°С).
Пачатак ацяпляльнага перыяду (устойлівы пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 8°С у бок паніжэння) ажыццявіўся 28-29 кастрычніка, на адзін-два тыдні раней звычайных тэрмінаў.
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за лістапад склала +4,2°С, што на 3,3°С вышэй за кліматычную норму. Так цёпла на тэрыторыі краіны ў лістападзе бывае прыкладна адзін раз у 15 гадоў. Тэмпературны рэжым на працягу месяца быў неаднародным. Першая і другая дэкады былі вельмі цёплымі, з сярэдняй тэмпературай паветра на 5,1 і 5,6°С вышэй за норму адпаведна. Трэцяя дэкада была халадней звычайнага, з сярэдняй тэмпературай паветра на 0,5°С ніжэй за кліматычную норму. Абсалютны максімум тэмпературы паветра за месяц зарэгістраваны 4 лістапада ў Жыткавічах (+18,5°С). Абсалютны мінімум тэмпературы паветра за месяц адзначаны 25 лістапада ў Брагіне (-11,1°С).
Устойлівы пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз +5°С у бок паніжэння (заканчэнне вегетацыйнага перыяду) на большай частцы тэрыторыі краіны адбыўся 15-21 лістапада, практычна на месяц пазней звычайных тэрмінаў. Толькі на крайнім поўначы (Езярышча) і паўночна-ўсходзе (Мсціслаў) вегетацыйны перыяд скончыўся 29 кастрычніка – прыкладна на тыдзень пазней звычайнага.
 
Колькасць ападкаў за восень 2019 года і кліматычная норма 
па абласцях і тэрыторыі Беларусі
За восень у сярэднім па краіне выпала 129,6 мм ападкаў, што складае 83% кліматычнай нормы за сезон. Недабор ападкаў адчуваўся на большай частцы тэрыторыі краіны, за выключэннем Віцебскай і Мінскай абласцей. У Віцебскай вобласці выпала найбольшая колькасць ападкаў-182,2 мм (104% нормы за сезон). Найбольшы недабор ападкаў на працягу ўсяго восеньскага сезона адзначаўся на тэрыторыі Гомельскай вобласці-93,1 мм (60% нормы).
 
Колькасць ападкаў і кліматычная норма 
па месяцах восені 2019 года
У верасні на тэрыторыі краіны ападкаў выпала 87% нормы, у кастрычніку – 64%, у лістападзе – 98%.
На працягу першага месяца восені ападкі выпадалі ў выглядзе дажджоў і адзначаліся пераважна ў другой і трэцяй дэкадах месяца. Максімальная сутачная колькасць ападкаў адзначана на станцыі Навагрудак 3 верасня (40,0 мм). Месцамі адзначаліся навальніцы.
Ападкі ў кастрычніку выпадалі ў выглядзе дажджоў, у асобныя суткі месцамі адзначалася выпадзенне снегу і мокрага снегу.
У першай і другой дэкадах лістапада ападкі выпадалі ў выглядзе дажджу. У трэцяй дэкадзе месяца адзначалася выпадзенне снегу і мокрага снегу. На большай частцы Віцебскай, Мінскай і Гомельскай абласцей і па асобных пунктах назірання Гродзенскай, Магілёўскай і Брэсцкай вобласці на непрацяглы час усталявалася снежнае покрыва вышынёй ад 0,1 да 2 см. 
У асобныя суткі восені месцамі ўзмацняўся вецер парывамі да 15 м /с і больш.  Максімальнае значэнне хуткасці ветру (21 м/с) зарэгістравана 22 верасня ў Горках. У асобных раёнах у начныя і ранішнія гадзіны згушчаліся туманы. Месцамі ў канцы восені адзначаліся галалёдныя з'явы.

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook

© Белгiдрaмет, 2016-2026