Сярэдняя па краіне тэмпература паветра за восеньскі сезон 2025 года была на 1,6°С вышэй за кліматычную норму і склала +8,6°С. За пасляваенны перыяд такая цёплая восень адзначана ў шосты раз, а самай цёплай яна была ў 2020 годзе з сярэдняй тэмпературай 9,7°С.

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра за восеньскі сезон
ад кліматычнай нормы (+7,0°C) па тэрыторыі Беларусі
за перыяд 1991-2025 гадоў
Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў асноўным у межах ад 1,3 да 1,9°С.
У абласным разрэзе найбольшыя значэнні станоўчых адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях (у сярэднім па кожнай вобласці 1,9°С), у Гродзенскай вобласці адхіленні былі найменшымі (1,2°С).

Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра восеньскага сезону
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі
Максімальная тэмпература паветра восеньскага сезону (+31,2°C) была зафіксавана 3 верасня на станцыі Драгічын. Мінімальная тэмпература паветра за сезон адзначана на станцыі Лынтупы 16 лістапада і склала -8,8°С.
Сярэдняя тэмпература паветра за ўсіх восеньскіх месяцаў была вышэй за норму.
Сярэдняя тэмпература паветра па месяцах восені 2025 года
і кліматычная норма па тэрыторыі Беларусі
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за верасень 2025 года склала +15°C, што вышэй за кліматычную норму на 2,3°C. Варта адзначыць, што тры самыя цёплыя восеньскія месяцы, пачынаючы з 1945 года, адносяцца да апошніх трох гадоў. Самы цёплы верасень быў у 2024 годзе з сярэднямесячнай тэмпературай паветра па краіне +17,5°C, на другім месцы верасень 2023 года з сярэднямесячнай тэмпературай паветра па краіне +16,1°C, верасень 2025 года стаў трэцім.
Максімальнага значэння (+31,2°C) тэмпература паветра дасягнула днём 3 верасня на станцыі Драгічын. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Клічаў 26 верасня і склала -5,2°С.
З 15 па 24 верасня па ўсёй тэрыторыі краіны ажыццявіўся ўстойлівы пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз +15°С у бок паніжэння (заканчэнне кліматычнага лета), што на паўтары-дзве з паловай дэкады пазней сярэдніх шматгадовых тэрмінаў. Адначасова ажыццявіўся і пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз +10°C у бок паніжэння (заканчэнне перыяду актыўнай вегетацыі), па паўночных і цэнтральных рэгіёнах у тэрміны блізкія да звычайных, па паўднёвых рэгіёнах на 1-2 тыдні раней, чым звычайна.
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за кастрычнік 2025 года склала 7,4°С, што вышэй за кліматычную норму на 0,6°С. Такі і больш цёплы кастрычнік бывае прыкладна адзін раз у 4 гады. Самы цёплы кастрычнік быў у 2020 годзе, калі сярэднямесячная тэмпература паветра склала +10,5ºС.
Максімальнага значэння (+17,9°С) тэмпература паветра дасягнула днём 23 кастрычніка на станцыі Маларыта. Мінімальная тэмпература паветра за месяц зафіксавана на станцыі Лынтупы 20 кастрычніка і склала -6,0°С.
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за лістапад 2025 года склала +3,5°C, што вышэй за кліматычную норму на 1,9°C. Такі і больш цёплы лістапад у Беларусі бывае прыкладна адзін раз у 7 гадоў. Самым цёплым лістапад быў у 1996 годзе са сярэднямесячнай тэмпературай паветра па краіне +4,9°С.
Устойлівы пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз +5°С у бок паніжэння (заканчэнне вегетацыйнага перыяду) па паўночнай палове тэрыторыі краіны ажыццявіўся ў канцы першай дэкады лістапада, па паўднёвай – у сярэдзіне другой, што пазней звычайнага на паўтары-дзве дэкады.
Максімальнага значэння (+16,5°C) тэмпература паветра дасягнула днём 3 лістапада на станцыі Драгічын. Мінімальная тэмпература паветра за месяц адзначана на станцыі Лынтупы 16 лістапада і склала -8,8°С.
За восеньскі сезон у сярэднім па Беларусі выпала 145 мм ападкаў, што складае 94% кліматычнай нормы. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала 75-110% кліматычнай нормы ападкаў.

Адхіленне (%) сумы ападкаў за восеньскі сезон
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі
У абласным разрэзе менш за ўсё ападкаў выпала ў Брэсцкай вобласці - 123 мм або 88% кліматычнай нормы. Больш за ўсё ападкаў выпала ў Гродзенскай вобласці, у сярэднім па вобласці выпала 162 мм або 105% нормы.

Колькасць ападкаў за восень 2025 года і кліматычная норма
па абласцях і тэрыторыі Беларусі
Ападкі на працягу сезона выпадалі нераўнамерна. Значны дэфіцыт увільгатнення назіраўся ў верасні (выпала 51% нормы), у кастрычніку і лістападзе колькасць ападкаў было некалькі вышэй за норму (121 і 112% адпаведна).
Колькасць ападкаў па месяцах восені
і кліматычная норма 2025 года па тэрыторыі Беларусі
У верасні ў сярэднім па рэспубліцы выпала 27 мм ападкаў, што склала 51% кліматычнай нормы. Верасень бягучага года ўвайшоў у дзесятку самых засушлівых месяцаў, заняўшы 9 месца, пачынаючы з 1945 года. Самым засушлівым быў верасень 1949 года, калі ў сярэднім па краіне выпала 16 мм. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала 30-90% нормы ападкаў. Былі абноўлены гістарычныя месячныя мінімумы ападкаў: на станцыі Полацк выпала 10,8 мм (папярэдні рэкорд – 12 мм у 1913 годзе), на станцыі Лепель выпала 6,3 мм (папярэдні рэкорд – 7,9 мм у 2023 годзе), на станцыі Бярэзінскі запаведнік выпала 15,1 мм (папярэдні рэкорд – 15,5 мм у 2000 годзе).
За кастрычнік у сярэднім па рэспубліцы выпала 66 мм ападкаў, што склала 121% кліматычнай нормы. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала ад 100 да 160% кліматычнай нормы ападкаў.
У лістападзе ў сярэднім па рэспубліцы выпала 51 мм ападкаў, што склала 112% кліматычнай нормы. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала ад 75% да 150% кліматычнай нормы.
У асобныя суткі сезона адзначаліся навальніцы, туманы, галалёдныя з'явы. У пачатку восені дажджы насілі ліўневы характар, суправаджаліся навальніцамі, месцамі з выпадзеннем граду да 6 мм (станцыя Івацэвічы 17 верасня). 3 верасня ў раёне ГП Сахамбінат адзначаўся моцны лівень (выпала 39 мм ападкаў).
25 і 26 верасня на станцыі Беразіно была адзначана рэдкая для гэтай пары галалёдная з'ява. У кастрычніку на станцыях Жыткавічы і Высокае былі зарэгістраваны навальніцы.
У канцы сезона ападкі перайшлі ў змешаную фазу і выпадалі ў выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу. На станцыі Віцебск 26 лістапада зарэгістравана небяспечная з'ява – наліпанне мокрага снегу дыяметрам 36 мм.
На працягу лістапада на непрацяглы час ўсталёўвалася снежнае покрыва. Максімальная вышыня снегу за месяц склала 16 см і назіралася 26 лістапада на станцыі Віцебск. На апошні дзень восені снежнае покрыва практычна паўсюдна адсутнічала, за выключэннем асобных станцый, дзе яго вышыня склала ад 0,5 см да 5 см (Лынтупы). Сярэдняя дата з'яўлення першага снежнага покрыва на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прыпадае на 5-20 чысла лістапада, устойлівае снежнае покрыва звычайна ўсталеўваецца ў снежні.
На працягу сезона адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру зарэгістравана на станцыі Стоўбцы 12 кастрычніка і склала 24 м/с.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь
Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД)
Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы
Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя
Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies