Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
01.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 1 красавіка 2024 года

Па стане на 1 красавіка на Дняпры на ўчастку Орша – Жлобін, Сожы на ўчастку Крычаў – Слаўгарад, некаторых яго прытоках і на асобных прытоках Заходняга Буга назіраецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-5 см за суткі. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне, Нёмане, Віліі, Бярэзіне і Прыпяці адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-4 см. На большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны вада знаходзіцца на пойме.

Ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Прыпяці ў в.Чэрнічы на 1 см, тут назіраецца роўны ход ўзроўню вады і ў г.Петрыкаў на 26 см, тут адбываецца спад ўзроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі. 
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 3,6°C да 13°C.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць спад узроўняў вады, у выніку чаго на Прыпяці ў в.Чэрнічы ўзровень вады апусціцца ніжэй небяспечнай высокай адзнакі.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў