Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
11.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 11 красавіка 2024 года

 
Па стане на 11 красавіка нязначны рост узроўняў вады назіраецца на Заходняй Дзвіне ў аг. Ула, Нёмане ў г.Стаўбцы, Дняпры на ўчастку Орша – Жлобін і Сожы ў г.Гомель. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Віліі, Бярэзіне і Прыпяці адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 12 см за суткі і роўны іх ход.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны.
На Прыпяці каля г.Петрыкаў ўзровень вады перавышае небяспечную высокую адзнаку на 25 см, тут адзначаецца спад ўзроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 7,4°C да 17°C, у вадаёмах ад 8,0°C да 12°C.
У найбліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў