Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
12.04.2024

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 12 красавіка 2024 года

Па стане на 12 красавіка на Нёмане ў г.Стоўбцы і г.Гродна, Дняпры на ўчастку Орша – Жлобін і Сожы ў г.Гомель назіраецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-7 см за суткі. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне, Віліі, Бярэзіне і Прыпяці адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 23 см за суткі і роўны іх ход.
Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны.
На Прыпяці каля г.Петрыкаў узровень вады перавышае небяспечную высокую адзнаку на 24 см, тут адзначаецца спад ўзроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі.
Па дадзеных МНС адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
Тэмпература вады складае ў рэках ад 7,4°C да 19°C, у вадаёмах ад 8,4°C да 13°C.
У найбліжэйшыя дні ваганні ўзроўняў вады на рэках захаваюцца, тэмпература вады некалькі панізіцца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў